29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Навальны: Рэжым Лукашэнкі падтрымліваецца за кошт грамадзян Расеі

19
Аляксей Навальны: Рэжым Лукашэнкі падтрымліваецца за кошт грамадзян Расеі
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

Расейскі палітык распавёў, як ставіцца да субсідый, якія Пуцін дае Лукашэнку.

У Варшаве 9-10 кастрычніка праходзіць Форум Барыса Нямцова. Падчас дыскусіі апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага з палітолагам, прафесарам Стэнфардскага ўніверсітэта Фрэнсісам Фукуямам было закранутае пытанне інтэграцыі Беларусі і Расеі, паведамляе карэспандэнт Charter97.org.

- Інтэграцыя Беларусі і Расеі - наколькі гэта рэальна?

- Пратакол аб інтэграцыі, апублікаваны ў газеце, безумоўна, жаданы варыянт для расейскай улады. Яны мараць пра варыянт, пры якім транзіт ажыццявіцца такім чынам, што Беларусь стане часткай федэратыўнай ці канфедэратыўнай дзяржавы. І Пуцін такім чынам зноўку зойдзе на першы тэрмін ужо ў новую дзяржаву. Але тут ёсць, напэўна, галоўная перашкода, якая называецца Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, які таксама не лыкам шыты, і ён больш дасведчаны чым многія ў такіх інтрыгах і рэчах.

Але што, як мне здаецца, будзе рабіць крамлёўская ўлада? З улікам цяжкай эканамічнай сітуацыі і невялікага памеру эканомікі Беларусі, яна будзе гуляць на пагаршэнне эканамічнай сітуацыі і спробе прадаць ідэю: маўляў, людцы, прыходзьце да нас, заробак і пенсія будуць удвая большыя! І мы ўбачым цікавую гульню двух аўтарытарных лідараў. Але я не думаю, што гэта здарыцца ў такім варыянце, хоць гэтага выключаць нельга. Але Крэмль пра гэта, безумоўна, марыць. Лукашэнка, думаю, не марыць, але эканоміка ёсць эканоміка.

- Якімі вы бачыце стасункі паміж дзвюма краінамі ў «выдатнай Расеі будучыні»?

- Я ведаю, што само слова інтэграцыя палохае, але ў прынцыпе нам не трэба нічога выдумляць ў плане ўзаемаадносін Расеі і Беларусі. Цудоўныя ўзаемаадносіны, міжнародны гандаль, усе задаволеныя і шчаслівыя, проста не трэба рабіць нічога і ўсё будзе добра.

- Як вы ставіцеся да субсідый, якія Пуцін дае рэжыму Лукашэнкі?

- Да субсідый я стаўлюся негатыўна, таму што яны даюцца за кошт грамадзян Расейскай Федэрацыі. У гэтым заключаецца нейкая дзіўная геапалітычная гульня, але гульня гэтая адбываецца за кошт грамадзян Расеі. Калі Беларусь мае патрэбу ў падтрымцы Расеі, а яна мае патрэбу і гэта нармальна, мы можам цалкам сабе яе падтрымліваць на нейкіх нармальных, разумных прымальных рынкавых умовах», - заявіў палітык.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках