26 красавiка 2024, Пятніца, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На тэрыторыі Мазырскага НПЗ сутыкнуліся грузавік і аўтобус

4
На тэрыторыі Мазырскага НПЗ сутыкнуліся грузавік і аўтобус

(Абноўлена) Адзін чалавек загінуў, ёсць параненыя.

Пра здарэнне на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе інфармуюць мясцовыя паблікі. Паводле папярэдняй інфармацыі, спецмашына з прычэпам сутыкнулася з аўтобусам, які перавозіў працоўных. Як мінімум адзін чалавек загінуў, колькасць траўмаваных удакладняецца, паведамляе onliner.by.

Мазыранка Галіна знаходзілася ў прыёмным пакоі лякарні зусім з іншай нагоды, калі туды пачалі прыбываць траўмаваныя з НПЗ.

– Калі я прыйшла ў прыёмнае, усё ціха было, – кажа яна. – І літаральна праз дзесяць хвілінаў пачалі ўсе бегаць, каталкі рыхтаваць. Некалькі чалавек на каталцы былі, астатнія з ранамі на галаве, у некага рукі ці ногі пашкоджаныя...

У МУС дапоўнілі: у 8:35 ад аператара 103 паступіла паведамленне, што на тэрыторыі МНПЗ перакуліўся аўтобус. Папярэдне вызначана, што службовы аўтобус МАЗ, які перавозіць па тэрыторыі завода супрацоўнікаў, рухаўся па галоўнай дарозе. У салоне знаходзілася 12 пасажыраў і кіроўца.

Грузавы Mercedes рухаўся па другаснай дарозе і не прапусціў аўтобус. У выніку сутыкнення апошні перакуліўся на бок. Аднаго з пасажыраў выкінула праз акно і прыціснула. Ён загінуў.

Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 11 чалавек. Кіроўцы не пацярпелі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках