3 траўня 2024, Пятніца, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшла легальная акцыя ў абарону незалежнасці

44
У Менску прайшла легальная акцыя ў абарону незалежнасці

Адзін з лозунгаў акцыі: «Пакуль ты спаў, Лука Радзіму прадаў!»

У Менску прайшла легальная акцыя ў абарону незалежнасці Беларусі, паведамляе прэс-служба «Народнай Грамады».

«Народная Грамада» ў межах кампаніі для збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў правяла сёння ў Менску мітынг у абарону незалежнасці Беларусі.

Адзін з лозунгаў акцыі: «Пакуль ты спаў, Лука Радзіму прадаў!»

Лідар Беларускага нацыянальнага кангрэсу і «Народнай грамады» Мікола Статкевіч прыбыў на плошчу Свабоды. Разам з палітыкам пікеты для збору подпісаў на плошчы разгарнулі практычна ўсе актывісты «Народнай Грамады», якія цягам месяца ўдзельнічалі ў гэтай палітычнай кампаніі.

Сайт Charter97.org вёў тэкставую анлайн-трансляцыю з легальнай акцыі ў абарону незалежнасці Беларусі.

15.15 Акцыя закончылася. Дзякуй, што былі з намі!

Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»
Фота: «Наша Ніва»
Фото: belsat.eu
Фото: belsat.eu
Фото: belsat.eu

15.05 Мікола Статкевіч выступіў з словам на заканчэнне: «Сябры, вы – соль гэта землі. Я ўпэўнены: наступны год – вызначальны. І я ўпэўнены, што мы развяжам гэтую праблему, прыбярэм гэты камень, які ляжыць у нагах нашага народа, прыбярэм гэтага самазванца з улады.

Наступны год – вызначальны. Жыве Беларусь!»

ФОТА: «Радыё Свабода»
ФОТА: «Радыё Свабода»
ФОТА: «Радыё Свабода»
ФОТА: «Радыё Свабода»

15.01 Вераніка Мішчанка: «Вось так рассыплецца і цяперашняя ўлада, якая сама сябе спаліла. І застанецца ад яе адна толькі кучка попелу. Дзякуй усім, хто прыйшоў сёння на мітынг і хто яго глядзеў анлайн. Верым, можам, пераможам!»

Фота: belsat.eu

14.55 Актывісты «Народнай Грамады» і ўдзельнікі іх ініцыятыўных групаў пастанавілі зняцца з «выбараў». На знак гэтага яны спальваюць пасведчанні, выдадзеныя ЦВК. Гучыць кампазіцыя гурта «Ленінград» «Выбары-выбары...».

Фота: belsat.eu

14.47 Выступае Ніна Багінская. «Я хачу вам сказаць адно – не бойцеся. Будучыня за моладдзю. І Іларыён Трусаў, які выступаў перада мной, паказаў, што гэтая будучыня ў надзейных руках. Таму – не бойцеся. Жыве Беларусь!»

14.45 Выступае абаронца Курапатаў Іларыён Трусаў. Актывіст заклікаў аб'ядноўвацца і бараніць незалежнасць Беларусі ў сваіх гарадах.

14.39 Выступае лідар руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык: «Адзін кіраўнік з'ездзіў у суседнюю Украіну, выступіў у “Квартале 95” – і сёння на мітынг у Кіеве выйшлі 60 тысячаў чалавек. Гэта – прыклад для нас. Я больш за 30 гадоў знаходжуся ў вызваленчым руху і заклікаю вас: не аддавайце нашу Беларусь і нашу ідэнтычнасць».

14.35 Выступае Максім Вінярскі: «Мы ўдзельнічалі ў гэтай кампаніі толькі для таго, каб паказаць, што Беларусь – наша краіна. Заўтра ў гатэлі “Марыёт” адбудзецца сустрэча з еўрапейскімі палітыкамі. “Еўрапейская Беларусь” правядзе пікет для збору подпісаў каля гатэля, каб паказаць, што ў Лукашэнкі, з якім яны хочуць дамаўляцца, рукі да локця ў крыві. У крыві Ганчара, Захаранкі, Красоўскага і іншых.

Мы павінны дамагацца адстаўкі ўсёй гэтай блазноты – на чале з галоўным злачынцам. Беларусь наша краіна – і мы гэта дакажам. Жыве Беларусь!»

14.30 Выступае адна з лідарак руху «Разам» Алена Тоўстая: «Беларусь – наш агульны дом, і мы павінны выйсці на абарону яе суверэнітэту на мірную акцыю цяпер, каб потым не даводзілася выходзіць са зброяй у руках. Мы мірная краіна, але мы будзем змагацца за незалежнасць».

14.27 «Як казалі паўстанцы Каліноўскага: нас мала, не чакайце літасці. Таму, калі ўсё, што кажуць пра інтэграцыю, праўда – беларусам зноў час выходзіць на вуліцы, як у 2008 годзе, калі яны сарвалі падпісанне дамоваў пра інтэграцыю. Упэўнены, што мы выйдзем і цяпер. Жыве Беларусь», – сказаў Павал Севярынец.

14.23 Выступае Павал Севярынец. Адзін з лідараў БХД прапанаваў запатрабаваць свабоду для палітвязняў – Міхала Жамчужнага, Змітра Паліенкі, Іллі Валавіка, Святаслава Барановіча, Тараса Аватарава, Алеся Юркойця.

Палітык апавёў, да чаго давёў краіну Лукашэнка: заробкі «натурай», беспрацоўе, масавая міграцыя за мяжу, распродаж нацыянальнага багацця, размяшчэнне шкодных вытворчасцяў ва ўгоду Крамлю і Кітаю, «расейская ядзерная бомба» ў Астраўцы.

14.19 Выступае актывістка «Народнай Грамады» Наталля Стрэльчанка. Яна апавяла пра тое, для чаго трэба было выкарыстаць кампанію для збору подпісаў, і заявіла пра зняцце з «выбараў».

14.15 Выступае Мікола Статкевіч: «Наш абавязак перад продкамі і дзецьмі – прыбраць гэтага злачынца з улады. Людзі, аб'яднаймася, пакажам адвагу, тады нашу краіну не змогуць прадаць нікому.

А я ўпэўнены, што калі мы пакажам сваю гатоўнасць да ўсяго, нашу краіну ніхто захапіць не зможа. Жыве Беларусь!»

14.00 Легальны мітынг афіцыйна пачаўся. Выступае актывістка «Народнай Грамады» Вераніка Мішчанка.

13.58 Удзельнікі легальнага мітынгу разгарнулі вялізны бел-чырвона-белы сцяг.

13.33 Усё больш людзей прыходзіць на плошчу Свабоды, паведамляюць актывісты «Народнай Грамады».

13.20 У легальным мітынгу ўдзельнічаюць некалькі дзясяткаў чалавек.

12.55 На легальную акцыю прыйшлі актывісткі руху «Маці 328». Яны ўдзельнічаюць у пікеце для збору подпісаў у падтрымку Людмілы Ждановіч.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках