25 красавiка 2024, Чацвер, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікола Статкевіч: Сітуацыя такая, што Лукашэнка вымушаны цярпець

5
Мікола Статкевіч: Сітуацыя такая, што Лукашэнка вымушаны цярпець
Мікола Статкевіч

Гарады доўга не заціхаюць, калі лідар БНК кажа, што дыктатар павінен сысці.

Кандыдат у прэзідэнты ад Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч апавёў Charter97.org пра сваю сустрэчу з жыхарамі горада Маладзечна. Задаць пытанні лідару БНК на пікет для збору подпісаў прыйшло больш за 70 чалавек.

«Калі я пачынаю казаць, што Лукашэнку трэба сыходзіць, што ён камень на нагах у нашага народа, то горад потым не заціхае яшчэ вельмі доўга. Тое, што мы робім, – гэта тэрапія страху. На жаль, чалавечае грамадства не прыдумала яшчэ сродкаў пераадолення страху, акрамя як асабісты прыклад і трэніроўка. Цяпер мы праводзім трэніроўку – у 16 гарадах мы правялі сустрэчы з насельніцтвам.

Відаць, што ўлада баіцца пярэчыць нам адкрыта, скажам так. Баіцца спыняць гэтую палітычную кампанію, таму што выбары. Мы скарыстаемся гэтай магчымасцю свабоды для таго, каб трохі разварушыць грамадства. Як я кажу: «Я прыехаў да вас, каб падзяліцца з вамі адвагай, годнасцю, каб даць вам крыху надзеі». Таму што нас значна больш. Іх сёння мала, колькі іх там – некалькі сотняў, тысяча чыноўнікаў, праваахоўнікаў і іх сем'яў. А нас – мільёны! Проста трэба паверыць у сябе, і мы зменім сітуацыю.

Мы ведаем з досведу мінулых сустрэчаў: у гарадах, куды мы прыязджалі, вельмі доўга не заціхаюць дыскусіі. Мне нават пачынаюць пісаць і пытацца, калі я зноў да іх прыеду. Мы цяпер рэальна ўзварушваем правінцыю, але Лукашэнка церпіць. Сітуацыя такая, што вымушаны цярпець».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках