26 красавiка 2024, Пятніца, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Жлобіне на мосце сутыкнуліся 10 аўтамабіляў і аўтобус

3
Фотафакт: У Жлобіне на мосце сутыкнуліся 10 аўтамабіляў і аўтобус
ФОТА: ДАІ

Прычынай стала слізкая дарога.

У Жлобіне прыйшоў «дзень бляхі». Тут на слізкай дарозе сутыкнуліся адразу 10 аўто і аўтобус, паведамляе tut.by.

Масавае ДТЗ адбылося раніцай 30 кастрычніка на эстакадзе на вуліцы Палявой. Прычынай стала слізкая дарога.

У сувязі з пагаршэннем варункаў надвор'я Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўжо змяняць летнія шыны на зімовыя.

У ДАІ просяць кіроўцаў улічваць, што ў існых умовах надвор'я вонкава чыстая праезная частка можа быць слізкай. Кіроўцам варта выбіраць стрыманы стыль кіравання і бяспечную хуткасць з улікам стану праезнай часткі і бачнасці, трымаць бяспечную дыстанцыю і выконваць бакавы інтэрвал. Пазбягаць непатрэбных пераездаў, апярэджанняў і абгонаў. Павысіць пільнасць пры праездзе пешаходных пераходаў.

ФОТА: ДАІ
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках