26 красавiка 2024, Пятніца, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацька салдата, які застрэліў восем таварышаў на службе ў РФ, назваў прычыну надзвычайнага здарэння

26
Бацька салдата, які застрэліў восем таварышаў на службе ў РФ, назваў прычыну надзвычайнага здарэння
РАМІЛЬ ШАМСУТДЗІНАЎ

Мужчына кантактаваў з сынам да таго, што адбылося, кожныя выхадныя.

Бацька салдата тэрміновай службы Раміля Шамсутдзінава, які расстраляў таварышаў на службе ў вайсковай частцы ў расейскім Забайкаллі, даведаўся падрабязнасці таго, што адбылося, з інтэрнэту. Пра гэта Салім Шамсутдзінаў апавёў у каментары выданню 72.ru, паведамляе lenta.ru.

Паводле ягоных словаў, вайскоўцы з ім не звязваліся, размаўляў ён толькі з прызначаным адвакатам: «Сказаў, што Раміль у добрым стане цяпер, пад следствам знаходзіцца». Ён адзначыў, што прызначаныя псіхіятрычная і іншыя экспертызы.

Бацька салдата паведаміў, што кантактаваў з сынам да таго, што адбылося, кожныя выхадныя. «Потым нешта пайшло не так. Спачатку ў яго то тэлефон згубіўся, то ён казаў, што разбіў яго, тэлефанаваў з чужога нумара», – дадаў ён. Салім Шамсутдзінаў апавёў, што за тыдзень да таго, што здарылася, Раміль паведаміў бацькам, што збіраецца падпісаць кантракт, і папрасіў даслаць неабходныя дакументы. Тады бацька заўважыў, што ў яго памяняўся голас. «Было зразумела, што нешта здарылася», – падкрэсліў ён.

Шамсутдзінаў-старэйшы мяркуе, што прычынай таго, што адбылося, магла быць дзедаўшчына. «Я працаваў у УМУС, ведаю, як гэтая сістэма працуе», – падсумаваў бацька Раміль.

Інцыдэнт у вайсковай частцы адбыўся 25 кастрычніка. Салдат Раміль Шамсутдзінаў пры змене варты забіў васьмярых таварышаў на службе. Паведамлялася, што стралок адразу здаўся спецназу. Паводле звестак СМІ, Шамсутдзінаў быў рэкамендаваны да нясення службы са зброяй. У ваенкамаце ў Татарстане вызначылі, што ён псіхічна ўстойлівы і можа сарвацца толькі праз доўгі стрэс без дапамогі псіхолага.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках