2 траўня 2024, Чацвер, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Казахстане Лукашэнка паспрабуе прадаць акцыі «Гомсельмаша»

29
У Казахстане Лукашэнка паспрабуе прадаць акцыі «Гомсельмаша»

Дыктатар уважае, што ў краінах постсавецкай прасторы ўжо «наеліся» нямецкай і амерыканскай тэхнікі.

У Казахстане Аляксандр Лукашэнка абмяркуе пытанне продажу буйнога пакета акцый «Гомсельмаша». Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Нацыянальнаму тэлевізійнаму інфармагенцтву «Хабар».

на 24-25 кастрычніка запланаваны афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Казахстан, у Нур-султане адбудзецца сустрэча з прэзідэнтам Касым-Жамартам Такаевым. Як раз на ёй і пойдзе гаворка пра акцыі «Гомсельмаша».

У згаданым інтэрв'ю беларускі дыктатар заявіў, што прэзідэнт Казахстана ўжо «зацікавіўся гэтым праектам» і падтрымлівае беларускую прапанову аб уваходжанні казахстанскага боку ў акцыянерны капітал прадпрыемства.

«Калі мы на «Гомсельмашы» пачнём вырабляць беларуска-казахстанскую тэхніку, хто ад гэтага страціць? Ніхто! Мы толькі выйграем», - цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Лукашэнка мяркуе, што ў краінах постсавецкай прасторы ўжо «наеліся» нямецкай і амерыканскай сельскагаспадарчай тэхнікі. І цяпер, са слоў кіраўніка дзяржавы, там кажуць: «Не, нам бы МТЗ».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках