2 траўня 2024, Чацвер, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Паліенка: На нашым баку праўда, і гэта не апошняе слова!

4
Зміцер Паліенка: На нашым баку праўда, і гэта не апошняе слова!
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: ПЦ «ВЯСНА»

Актывіст выступіў у судзе.

Сайт ПЦ «Вясна» апублікаваў апошняе слова палітвязня Змітра Паліенкі. Нагадаем, сёння ў Менску скончыўся суд над актывістам анархісцкага руху.

- У Беларусі не працуе сістэма справядлівага суда. Гэта рэпрэсіўны механізм, які працуе на дыктатуру. Усе мы памятаем апазіцыйных палітыкаў.

Пытаюцца: «А ці варта так рызыкаваць?» Адказваю: «А ці варта сядзець і нічога не рабіць?»

На маім месцы можа апынуцца кожны, для каго свабода і годнасць - не пустыя словы. Што тычыцца 339 артыкула і таго, што іншыя артыкулы прыбралі, то гэта для таго, каб зняць палітычныя абвінавачванні.

І хай сістэма робіць мяне злачынцам, я чысты ў сумленні. Я анархіст, я не маўчу, не баюся пазбаўлення волі. У мяне ёсць каханне, сябры - гэта ўсё тое, што фашыстам-міліцыянтам не адабраць.

Мянтоўскае беззаконне, дыктатура!

Мне агідна і брыдка ўдзельнічаць у гэтым цырку, але трэба, каб мяне пачулі. Жыве Беларусь! Усіх абдымаю! На нашым баку праўда, і гэта не апошняе слова!», - заявіў Зміцер Паліенка.

Больш падрабязна са справай палітвязня і ходам суда можна азнаёміцца ў тэкставай трансляцыі, якую вёў сайт Сharter97.org.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках