2 траўня 2024, Чацвер, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст расказаў, як дзейнічае «алкагольная мафія» ў Беларусі

11
Эканаміст расказаў, як дзейнічае «алкагольная мафія» ў Беларусі

У прынцыпе гэта праблема ўсёй дзяржпрамысловасці краіны.

Пачатыя крымінальныя справы супраць 7 службовых асобаў з канцэрнаў "Белдзяржхарчпрам" і "Белнафтахім", 4 знаходзяцца пад вартай. Прэс-служба ўрада паведаміла, што карупцыйныя схемы выявілі на шэрагу прадпрыемстваў. У ліку 7 звольненых – дырэктары канцэрнаў, паведамляе «Белсат».

Імкнуліся дзейнічаць асцярожна, але гэта не дапамагло. Пра затрыманне 7 і арышце 4 дзяржчыноўнікаў за хабар рапартаваў Камітэт дзяржбяспекі. Гаворка пра працаўнікоў прадпрыемстваў алкагольнай галіны «Менск Крышталь», Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне», Пінскі вінаробны завод і іншых. А таксама ААТ «Хімрамонт» канцэрна «Белнафтахім».

Станіслаў Івашкевіч, эканамічны аглядальнік «Белсата»:

«Гэта карупцыя пры закупках. Закупкі коркаў, бутэлек. Пры ўсіх угодах КДК і раней назіраў схемы з прыкметамі карупцыі, калі закупкі рабіліся праз пасярэднікаў і з завышанымі коштамі. У прынцыпе гэта праблема ўсёй дзяржпрамысловасці Беларусі».

Улада хоча стварыць агенцтва для дзяржзакупак – паведамляў напярэдадні блогер NEXTA. Цяпер указ пра барацьбу з нядобрасумленным пасярэдніцтвам ляжыць на стале кіраўніка краіны, які нястомна паўтарае:

«Хлопцы, лепш жабраком на волі, чым багатым у турме».

Чым больш зарабляе група кампаній, тым большае поле для злоўжыванняў. Так «Белдзяржхарчпрам» толькі на прадукцыі алкаголю мае да $ 700 млн. Штогод, кажа Станіслаў Івашкевіч. Экспартуе – на $ 150 млн.

Станіслаў Івашкевіч, эканамічны аглядальнік «Белсата»:

«Гэта даволі істотны прыбытак, ён пакрывае страты рэспубліканскага бюджэту на медыцынскую ахову насельніцтва. Усяго “Белдзяржхарчпрам” дае блізу $ 2 млрд, гэта значыць амаль 4% ад ВУП».

На кожным прадпрыемстве, якое трапіла ў карупцыйную схему, вядзецца праца ў «супрацьдзеянні карупцыі», праводзяцца праверкі і пасяджэнні. Сустракаюцца нават памяткі для супрацоўнікаў! У верасні затрымалі былога чальца камісіі «Менск Крышталь Груп» у супрацьдзеянні карупцыі Аляксандра Жарына. Ён жа займаўся закупкамі. Атрымаў згоду на звальненне старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Аляксандр Забела і гендырэктар «Менск Крышталя» Станіслаў Ёдзіс.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках