6 траўня 2024, панядзелак, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка: Дзеянні «Радио Минск» незаконныя

25
Леанід Судаленка: Дзеянні «Радио Минск» незаконныя
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА

Давераныя асобы могуць і павінны прадстаўляць інтарэсы кандыдата ў дэпутаты.

Праваабаронца Леанід Судаленка пракаментаваў забарону выступу журналісткі Ірыны Халіп, даверанай асобы актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» Аксаны Юшкевіч на «Радио Минск»:

- Вядома ж, такія дзеянні незаконныя. Нават наш Выбарчы кодэкс прадугледжвае магчымасць выступу як на радыё, так і на тэлевізіі не толькі самому кандыдату, але і яго любой даверанай асобе, якая, вядома ж зарэгістравана ва ўстаноўленым парадку. Таму ўсе гэтыя адмовы з'яўляюцца неправамернымі і накіраваныя яны, як я думаю, на тое, каб альтэрнатыўныя галасы незалежных кандыдатаў у дэпутаты не гучалі ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі.

Яшчэ ў мінулую «парламенцкую» кампанію, мы судзіліся з адной з тэлекампаній, якая аналагічным чынам забараніла кандыдату ў дэпутаты замест сябе выступіць сваёй даверанай асобе. Цяпер скарга знаходзіцца на разглядзе ў камітэце ААН паводле правоў чалавека, і я думаю, што пастанова будзе на карысць гэтага кандыдата.

Напраўду, мы кажам не толькі пра тое, што незалежны кандыдат не мае магчымасці выказаць свой пункт гледжання, а пра тое, што ён нават не можа выказаць проста сваё меркаванне, гарантаванае яму 19 артыкулам Міжнароднага пакта, які кажа пра тое, што кожны мае права на сваё меркаванне, і можа выказваць сваё меркаванне.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках