7 траўня 2024, aўторак, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Краснаярскім краі РФ вада прарвала дамбу, загінулі 17 чалавек

У Краснаярскім краі РФ вада прарвала дамбу, загінулі 17 чалавек
ФОТА: ГУ МНС КРАСНАЯРСКАГА КРАЮ

Інцыдэнт адбыўся на рудніку ў здабычы золата.

У Краснаярскім краі РФ у выніку прарыву дамбы загінулі не менш за 17 чалавек, 19 чалавек пацярпелі і яшчэ 15 - прапалі без вестак, паведамілі ў прэс-службе МНС Расеі ў суботу, 19 кастрычніка. Раней паведамлялася пра 10 загінулых, паведамляе dw.com.

Трагедыя адбылося на рудніку ў здабычы золата ў пасёлку Шчацінкіна Курагінскага раёна блізу 02:00 (паводле Менску). Згодна з адной з версій, дажджавая вада падмыла адну з трох дамб на рудніку, пасля чаго селевыя плыні прарвалі і астатнія дамбы. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, затапіла два часовыя рабочыя блокі, у якіх знаходзіліся 76 чалавек.

У адміністрацыі Шчэцінкінскага адзначылі, што працаўнікі жылі не ў інтэрнатах, а ў будаўнічых вагончыках, якіх было ад 15 да 20-ці. Некалькі вагончыкаў змылі селявыя плыні пасля прарыву дамбы.

На месца катастрофы былі накіраваныя аварыйна-выратавальныя службы і пяць верталётаў. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на падставе ч.3 арт.216 КК РФ (парушэнне правілаў бяспекі пры вядзенні работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб).

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках