26 красавiка 2024, Пятніца, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка распавёў пра «Турэцкі гамбіт» і назваў расейцаў «міратворцамі»

33
Лукашэнка распавёў пра «Турэцкі гамбіт» і назваў расейцаў «міратворцамі»

Што дыктатар меў на ўвазе?

Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Наўгародскай вобласці РФ Андрэем Нікіціным адзначыўся дзіўнай заявай пра ўзаемадачыненні з Расеяй. На яе звярнуў увагу сайт тэлеканала «Белсат».

«Але гэта не значыць, што мы селі адзін супраць аднаго і глядзім адзін на аднаго. Не, - дадаў Лукашэнка. - Я бачу, турэцкі гамбіт нейкі задумалі. Уцягнулі ўсе дзяржавы. Расея таксама ў гэтым удзельнічае, глядзіць, як там. Праўда, у выгаднай сітуацыі - як міратворчая краіна. Нам таксама ў рэгіёне трэба бачыць нашых суседзяў, тую ж Украіну».

Лукашэнка не патлумачыў, што меў на ўвазе пад «турэцкім гамбітам» і ў якой сітуацыі Расея ўдзельнічае як «міратворчая краіна».

Гамбіт - агульная назва дэбютаў у шахматах, калі адзін з бакоў для захопу ініцыятывы ахвяруе пешкай ці іншай нязначнай фігурай. «Турэцкі гамбіт» - шпіёнскі дэтэктыў Барыса Акуніна, дзе падзеі адбываюцца падчас расейска-турэцкай вайны 1877-1878 гадоў (у 2005 годзе паводле гэтай кнігі быў зняты аднайменны расейскі фільм).

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках