26 красавiка 2024, Пятніца, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Полацкага блогера, якога катавалі ў міліцыі, выклікалі ў СК

6
Полацкага блогера, якога катавалі ў міліцыі, выклікалі ў СК
РОМАН ЛЯЎКОЎСКІ

У яго хацелі забраць тэлефон.

«Душылі прафесійна...»

19-гадовы блогер Раман Ляўкоўскі з Полацка апублікаваў 14 кастрычніка відэаролік, у якім распавёў, як з яго здзекаваліся ў аддзяленні міліцыі. Душылі, абражалі і пагражалі «адвезці ў лес», калі хоць каму пра гэта раскажа, паведамляе «Вiцебская вясна».

На наступны дзень хлопец накіраваў адпаведныя заявы ў следчы камітэт і пракуратуру. У СК Раману выдалі пастанову аб прызначэнні судова-медыцынскай экспэртызы, але праходзіць яе хлопец адмовіўся. Сцвярджае, што слядоў задушвання на яго шыі ўсё адно не засталося: «Душылі прафесійна...»

СК пачаў праверку паводле заявы блогера

16 кастрычніка з блогерам звязаліся праз тэлефоне супрацоўнікі СК і папрасілі зайсці ў Полацкі аддзел следчага камітэта. Раман пагадзіўся.

«Размаўлялі са мной карэктна, паведамілі, што ніякіх дзеянняў паводле маёй заявы яшчэ не праводзілася і што праверка фактаў, пра якія я пішу ў заяве, будзе прадаўжацца 10 дзён. Аб выніках праверкі мне сказалі, што абавязкова паведамяць», - распавёў журналістам Раман Ляўкоўскі.

Таксама паведаміў, што ў яго хацелі забраць на экспэртызу тэлефон, каб паспрабаваць аднавіць выдалены міліцыянтамі ролік. Са слоў Рамана, следчыя сказалі, што гэты ролік можа паслужыць довадам таго, што паміж блогерам і супрацоўнікамі міліцыі сапраўды адбыўся канфлікт. Але аддаваць тэлефон аж на 30 дзён жыхар Полацка адмовіўся, патлумачыўшы, што без тэлефона ён як без рук.

Раман распавёў, што на ўваходзе ў следчы камітэт ледзь не сутыкнуўся лоб у лоб з супрацоўнікам міліцыі Аляксандрам Лапаціным, тым самым, які напярэдадні палохаў хлопца, што і «абас*аць яго можа», бо ўсё адно ён нікому нічога не раскажа. Як мяркуе полацкі блогер, Лапаціна выклікалі ў следчы камітэт паводле ягонай заявы.

Ляўкоўскі кажа, што ніякіх папер у следчым камітэце не падпісваў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках