19 красавiка 2024, Пятніца, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Украіны: У расследаванні справы Шарамета адназначна будзе вынік

9
Намеснік кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Украіны: У расследаванні справы Шарамета адназначна будзе вынік

Са слоў Максіма Цуцкірыдзе, забойства журналіста было выкананае «ўзорна».

Вынік у расследаванні забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета будзе адназначны.

Пра гэта ў інтэрв'ю Цензор.НЕТ распавёў намеснік кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Максім Цуцкірыдзе.

«Прынамсі, мы робім для гэтага (расследавання. - Рэд) усё магчымае. Напраўду гэта такое злачынства, па якім можна будзе пісаць і навучальныя дапаможнікі, і манаграфіі. Калі браць злачынны складнік, то ўзорнае», - адзначыў ён.

Цуцкірыдзе ўдакладніў, што забойства носіць «латэнтны» характар.

«Вельмі вялікая праца праведзеная на падрыхтоўку. Не адну асобу задзейнічалі яшчэ і з вялікім досведам у падобных злачынствах», - удакладніў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках