28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган выставіў умову прыпынення наступу ў Сірыі

11
Эрдаган выставіў умову прыпынення наступу ў Сірыі
Раджэп Таіп Эрдаган
ФОТА: MUSTAFA KAMACI/ANADOLU AGENCY/GETTY IMAGES

Прэзідэнт Турцыі выступіў з заявай.

Наступ Турцыі на паўночным усходзе Сірыі скончыцца, калі курдскія атрады ў рэгіёне складуць зброю і выйдуць з запланаванай «бяспечнай зоны», заявіў у сераду прэзідэнт Раджэп Таіп Эрдаган.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Reuters.

Эрдаган папярэдзіў: калі гэта ўмова не будзе выкананая, ніводная ўлада не зможа спыніць турэцкую аперацыю.

Эрдаган заявіў, што самым хуткім развязаннем для курдскіх груп будзе здача зброі і выхад з раёна «да вечара» серады, 16 кастрычніка.

З ягоных слоў, пагадненне будзе дасягнутае, калі будзе створаная «бяспечная зона», і Турцыя гэта не абмяркоўвае.

У рамках аперацыі ад «тэрарыстаў» ачышчаныя 1200 кв. км тэрыторыі Сірыі, адзначыў турэцкі лідар.

ЗША на днях абвясцілі санкцыі супраць міністэрстваў абароны і энэргетыкі Турцыі, а таксама міністраў абароны, энэргетыкі і ўнутраных спраў. Дональд Трамп таксама заявіў, што павысіць падаткі на імпарт турэцкай сталі і касуе перамовы аб гандлёвым пагадненні на 100 млрд даляраў.

Эрдаган кажа, што не спыніцца нават нягледзячы на санкцыі ЗША і эмбарга еўрапейскіх краін на ўзбраенне.

Анкара плануе перасяліць 3,5 мільёна сірыйцаў у бяспечную зону, якая знаходзіцца ў 30 км на тэрыторыі Сірыі, што распасціраецца ад ракі Еўфрат да іракскай мяжы ўключна з горадам Манбіджам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках