26 красавiка 2024, Пятніца, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Дзіця злавіла 314-кілаграмовую акулу

6
Фотафакт: Дзіця злавіла 314-кілаграмовую акулу

Незвычайны выпадак адбыўся ў Аўстраліі.

У прыбярэжных водах аўстралійскага горада Сіднэй васьмігадовы рыбак вылавіў 314-кілаграмовую акулу. Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на Daily Mail.

Джэйд Мілаура (Jayden Millauro) рыбачыў з бацькам Джанатанам (Jonathan) і капітанам судна на поўдні Сіднэя і злавіў гіганцкую тыгравую акулу. Вярнуўшыся на бераг, каманда рыбакоў выявіла, што злоўленая рыба можа ўстанавіць рэкорд.

Мілаура займаецца рыбалкай з двух гадоў і прызнаецца, што ўлоў стаў для яго вялікім дасягненнем.

Папярэдні рэкорд належыць рыбаку Яну Хісею (Ian Hissey). У 1997 годзе ён вылавіў тыгравую акулу вагай 312 кілаграмаў і зафіксаваў памеры ўлову ў Міжнароднай асацыяцыі, якая адсочвае рэкорды ў рыбалоўстве па катэгорыях рыб.

Захапленне рыбалоўнай супольнасці азмрочылі экалагічныя актывісты, якія негатыўна адрэагавалі на фотаздымак хлопчыка побач з забітым ім драпежнікам. Вось толькі некаторыя іх каментары пад першапачатковым пастом аўстралійскага рыбалоўнага клуба:

«Шкада і ганьба, што рыбалавецкае братэрства будзе святкаваць непатрэбную бойню такой жыццёва важнай жывёліны ў экасістэме... Хай гэта будзе пераследаваць вас усё астатняе жыццё».

«Чарговы ўсплёск экалагічнага вандалізму, які пагражае віду дзеля фатаграфіі».

«Так сумна, што гэта камусьці дастаўляе задавальненне. Яны цудоўныя істоты, Джэйд павінен заняцца падводным плаваннем, назіраць і паважаць марскіх істот».

«Мажліва, хто-небудзь растлумачыць, чаму мы ганарымся тым, што гэтае дзіця забіла яшчэ адну акулу?»

Адзначым, што тыгравыя акулы ўважаюцца за вельмі небяспечных для чалавека. Яны вырастаюць у сярэднім да 4,25 метра ў даўжыню і важаць да 635 кілаграмаў. У Кнігу рэкордаў Гінэса занесеная асобіна даўжынёй 5,5 метра, якая важыла паўтары тоны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках