2 траўня 2024, Чацвер, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO разглядае БелАЭС як інструмент Расеі ў гібрыднай вайне

18
NATO разглядае БелАЭС як інструмент Расеі ў гібрыднай вайне

БелАЭС нясе пагрозу як для самой Беларусі, так і для суседніх краін, гаворыцца ў дакладзе.

Цэнтр стратэгічных камунікацый NATO, які размяшчаецца ў Рызе, Латвіі, 10 кастрычніка апублікаваў даследаванне пад назвай «Ядзерная энэргія і бягучы стан бяспекі ў эру гібрыдных пагроз», паведамляе «Радыё Свабода».

У справаздачы разглядаюцца тры атамныя электрастанцыі, якія так ці інакш функцыянуюць пры дапамозе расейскіх кампаній і падлічваецца магчымая пагроза ад іх дзейнасці — гэта АЭС Пакш у Вугоршчыне, Хангіківі ў Фінляндыі (дзе таксама рэактар пастаўляўся РосАтамам) і Беларуская АЭС у Астраўцы.

У высновах гаворыцца, што БелАЭС нясе пагрозу як для самой Беларусі, так і для суседніх краін. Галоўным чынам нясе пагрозы праз тое, што Расея зможа павялічваць свой уплыў у Беларусі і выкарыстоўваць краіну ў якасці «проксі-актора» ў гібрыднай вайне з краінамі Захаду.

Паколькі ўся АЭС абслугоўваецца і абараняецца расейскім персаналам, у справаздачы мяркуецца, што гэта дае Расеі стратэгічную перавагу ў рэгіёне, якой краіна можа скарыстацца ва ўмовах гібрыднай вайны.

Наступныя пункты дапаўняюць прыведзеную ў справаздачы выснову:

• Трэба павышаная міжнародная інфармаванасць аб дзейнасці Беларускай АЭС і назіранне за ёй такімі арганізацыямі як МАГАТЭ. Таксама могуць быць патрэбны частыя візіты прадстаўнікоў NATO. Неабходна прыкласці намаганні для павышэння адкрытасці і супрацоўніцтва паміж Беларуссю, суседнімі краінамі, Еўразвязам і NATO.

• Адлучэнне ад сеткі BRELL (электрасетка Беларусі, Расеі, Эстоніі, Латвіі і Літвы) дазволіла б краінам Балтыі сінхранізавацца з большай (па памерах — РС), больш стабільнай, ідэалагічна і палітычна больш падыходзячай ім электрасеткай. Гэта б змякчыла рызыкі, звязаныя з залежнасцю як ад расейскіх АЭС, так і ад паслуг балансавання сеткі.

• Прысутнасць вайскоўцаў у рэгіёне для аховы БелАЭС нясе патэнцыйную пагрозу. Літва ў выніку стане менш абароненай, чым на сённяшні момант. Гэты аспект павінны ўлічвацца пры планаванні як бюджэту абароны самой Літвы, так і NATO наогул.

• Сітуацыя з пабудовай Астравецкай АЭС, калі яе разглядаць праз прызму гібрыднай пагрозы, дае магчымасць назіраць за тым, як дзеянне ў адным месцы альбо краіне можа паўплываць і аслабіць зусім іншую краіну. Такім чынам, неабходна праводзіць дадатковыя даследаванні і звяртаць увагу на гэты аспект.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках