2 траўня 2024, Чацвер, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За інцыдэнт з прапаршчыкам, які балгаркай пілаваў набой, адкажа курсант

10
За інцыдэнт з прапаршчыкам, які балгаркай пілаваў набой, адкажа курсант

Знайшлі крайняга.

За нядаўні інцыдэнт у Старадарожскім раёне, дзе прапаршчык МНС Беларусі дадумаўся распілаваць балгаркай баявы набой і загінуў, адкажа...просты курсант Універсітэта грамадзянскай абароны той жа ўстановы. Уся віна юнака ў тым, што ён зафатаграфаваў месца здарэння і падзяліўся з калегамі гэтым здымкам у службовым чаце ратавальнікаў, паведамляе Telegram-канал NEXTA.

Затым адзін з іх скапіяваў фота і пераслаў яго нам. Вылічыць, хто менавіта гэта зрабіў, супрацоўнікі службы ўнутранай бяспекі МНС так і не змаглі. Таму знайшлі крайняга.

- У пакаранне курсанта адлічылі, і цяпер яму, відаць, давядзецца выплаціць дзяржаве кошт навучання, - распавяла нам крыніца ў МНС Беларусі. - Плюс з'явілася вялікая імавернасць замест вучобы адслужыць у войску.

Што ж, таленавіты юнак можа хаця б суцешыць сябе тым, што яму не давядзецца лавіць у кватэрах злых хатніх катоў, рамантаваць краны і ўнітазы, а таксама даставаць мабільныя тэлефоны з туалетных ям.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках