2 траўня 2024, Чацвер, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты злавілі Міністэрства аховы здароўя на хлусні

9
Журналісты злавілі Міністэрства аховы здароўя на хлусні
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Фактчэкінг выявіў недапасаванне ў лічбах.

У інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» галоўная спецыялістка Міністэрства аховы здароўя Юлія Савачкіна заявіла, што за апошнія дзесяць гадоў колькасць спаронаў у нашай краіне зменшылася ў 6,5 разы. Але статыстыка не пацвярджае гэтую інфармацыю, паведамляе «Еўрарадыё».

Станоўчую тэндэнцыю спецыялісты звязваюць з увядзеннем Міністэрствам аховы здароўя абавязковага перадабортнага кансультавання з псіхолагам. Гэтую паслугу надае медустанова (незалежна ад формы ўласнасці) бясплатна. У 15-20 адсотках выпадкаў пасля кансультацыі жанчыны захоўваюць цяжарнасць, сказалі падчас тэлеэфіру.

Як ідуць справы насамрэч

Недапасаванне ў ліках заўважылі незалежныя журналісты. Паводле афіцыйных звестак Белстата, у 2008 годзе ў Беларусі зрабілі 42,2 тысячы спаронаў, у 2009-м - 36 тысяч, а актуальная статыстыка - 23,3 тысячы спаронаў за 2018 год.

Калі ж казаць пра іншы паказчык - колькасць перапыненых цяжарнасцяў на тысячу жанчын ва ўзросце ад 15 да 49 гадоў - то ў 2008 годзе ён складаў 16,7, а ў 2009 годзе - 14,4. Па статыстыцы на 2018 год гэты паказчык роўны 10,5.

Усё гэта значыць, што спаронаў у Беларусі напраўду становіцца менш. Але, на падлікі Белстата, відавочна не «ў 6,5 разы за апошнія дзесяць гадоў», а амаль у 1,8 разы ў першым паказчыку, і ў 1,6 разы - у другім.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках