2 траўня 2024, Чацвер, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску хочуць памяняць сістэму аплаты праезду

27
У Менску хочуць памяняць сістэму аплаты праезду

Аплату праезду могуць прывязаць да адлегласці.

У Менску зноў хочуць зрабіць аплату праезду ў залежнасці ад адлегласці. Пра гэта, як паведамляе карэспандэнт агенцтва «Менск-Навіны», апавёў падчас наўпростай тэлефоннай лініі старшыня Менгарвыканкама Анатоль Сівак, адказваючы на званок мянчанкі.

Тая паскардзілася: часта даводзіцца карыстацца транспартам, каб пад'ехаць толькі пару прыпынкаў. У выніку для пенсіянеркі аплата паводле поўнага тарыфу абыходзіцца занадта дорага.

Анатоль Сівак паабяцаў, што даручыць спецыялістам распрацоўку сістэмы, якая дазволіць аплачваць праезд у транспарце ў залежнасці ад адоленай пасажырам адлегласці.

Укараненне ў Менску такіх тарыфаў раней абмяркоўвалася неаднаразова. Думалі ўвесці аплату праезду ў залежнасці ад часу альбо ад адлегласці. Але потым пастанавілі нічога не змяняць: аказваецца, гэта занадта складана. Праўда, «Менсктранс» увёў праязныя на 1, 2 і 3 сутак, але ў метро такога пастанавілі не рабіць: нібыта гэта нікому не трэба.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках