26 красавiка 2024, Пятніца, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкі налічылі $15 мільярдаў пазык у сям'і сябра Лукашэнкі

14
Банкі налічылі $15 мільярдаў пазык у сям'і сябра Лукашэнкі
МІХАІЛ ГУЦЭРЫЕЎ
ФОТА: КОММЕРСАНТ

За тры гады пазыкі «клана Гуцэрыева» выраслі амаль удвая.

У самым канцы жніўня мы распавядалі, як сям'я сябра Аляксандра Лукашэнкі, бізнэсоўца Міхаіла Гуцэрыева, узначаліла рэйтынг Forbes. Тады расейскае выданне назвала «клан Гуцэрыева» самай паспяховай прадпрымальніцкай дынастыяй Расеі, бо яна трымаецца на першым месцы ўжо пяты год запар. Цяпер той жа Forbes прывёў запазычанасць бізнэсоўца, а таксама ягонага пляменніка - фінансіста Міка Шышханава - перад шэрагам расейскіх банкаў. Яна склала 15 мільярдаў даляраў, піша kyky.org.

Гаворка ідзе аб банках «Траст», «ВТБ» і «Ашчадбанк». У 2015 годзе Forbes ацэньваў сукупныя пазыкі сям'і прадпрымальніка на восем мільярдаў даляраў. Такім чынам, за тры гады запазычанасці структур Гуцэрыева выраслі амаль удвая, цяпер іх аб'ём можа складаць 1% ад актываў усёй банкаўскай сістэмы Расеі.

Выданне мяркуе, што асноўная прычына з'яўлення такой вялікай запазычанасці - вынік санацыі «Бінбанка» і «Рост Банка». Пры гэтым экспэрты кажуць, што 15 мільярдаў даляраў запазычанасці Гуцэрыеву не пагражае, бо яна «ўзнікла не ўчора».

Бізнэс Гуцэрыева ў Беларусі

Гуцэрыеў знаходзіцца ў выдатных стасунках з Лукашэнкам і вядзе рознапланавы бізнэс у нашай краіне. Самым буйным праектам займаецца «Слаўкалій», які цяпер будуе ў Менскай вобласці калійны камбінат.

Наступны вялікі актыў Гуцэрыева ў Беларусі - кампанія «Слаўнафтахім». Гэта даччынае прадпрыемства «Руснафты». Ён ужо блізу 20 гадоў працуе на беларускім рынку, пастаўляе нафту і на Мазырскі НПЗ, і на «Нафтан». Летась нафтатрэйдар увайшоў у топ-10 падаткаплатнікаў Менска.

Таксама расейскі бізнэсовец развівае IT-сектар у партнёрстве з Віктарам Пракапенем. Калі памятаеце, гэта менавіта Гуцэрыеў пабудаваў бізнэс-цэнтр на вуліцы Чыгуначнай і гатэль «Рэнесанс» у пачатку праспекта Дзяржынскага. А ў красавіку гэтага года стала вядома, што Гуцэрыеў паклаў вока на не-Kempinski - бізнэсовец дабудуе комплекс ля цырка для сваіх «дачок».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках