19 красавiка 2024, Пятніца, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Сіцыліі прачнуўся вулкан Этна

2
На Сіцыліі прачнуўся вулкан Этна
фота: ANSA

Частку авіяпрасторы над востравам закрылі.

На Сіцыліі аднавіў актыўнасць вулкан Этна, частку паветранай прасторы над горадам Катання давялося закрыць.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на агенцтва ANSA.

Вывяржэнне вулкана адбылося пасля 6-й раніцы ў пятніцу і суправаджалася невялікімі выбухамі і магутным выкідам вулканічнага попелу. Слупы шэрага дыму былі добра прыкметныя над Этнай.

Вулканолагі з сіцылійскага цэнтра Ingv ацэньваюць сітуацыю як адносна спакойную.

Аднак выкід вулканічнага попелу прывёў да неабходнасці частковага закрыцця паветранай прасторы над горадам Катанняй.

Аэрапорт будзе прымаць толькі чатыры авіярэйсы на гадзіну. Вылет самалётаў з аэрапорта не абмежаваны і будзе праводзіцца паводле раскладу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках