3 траўня 2024, Пятніца, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія анархісты адказалі на правакацыі ўладаў

3
Беларускія анархісты адказалі на правакацыі ўладаў
ФОТА: «Радыё Свабода»

Актывісты запісалі відэазварот.

Актывісты анархічнага руху Сяргей Сазановіч і Сяргей Неўдах выступілі з відэазваротам пасля таго, як у іх бацькоў правялі ператрусы.

«Адбыліся ператрусы ў доме маіх бацькоў у сувязі з тым, што невядомыя закідалі Менскі гарадскі суд фарбай. Я да гэтага ніякага дачынення не маю і звязваю гэта з пераследам анархістаў», – заявіў Сяргей Сазановіч.

«Мяне клічуць Неўдах Сяргей і да маіх бацькоў прыйшлі з ператрусам. Мяне абвінавачваюць у тым, што я закідаў будынак суда фарбай. Я гэтага не рабіў! Канкрэтную сітуацыю я расцэньваю як узмацненне рэпрэсій на адрас анархічнага руху ў Беларусі.

Змітру Паліенку інкрымінуюць два эпізоды паводле гэтага ж 341-га артыкула. Акрамя таго, таварыша затрымалі 24 верасня за графіці супраць еўрапейскіх гульняў.

Нас з Сяргеем Сазановічам абвінавачваюць паводле гэтага ж артыкула – 341-га. Мяркую, што наш з Сазановічам пераслед – помста карных органаў за акцыю салідарнасці каля будынка суда з Змітром Паліенкам і за перфоманс на Менскім дыялогу. Пры тым маё асабістае меркаванне такое, што актывіст можа выкарыстоўваць розныя тактыкі ў адказ на рэпрэсіі дзяржавы, але гэта не робіць мяне злачынцам», – заявіў Сяргей Неўдах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках