20 красавiка 2024, Субота, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі знікла беларуская бізнэсвумэн

2
У Латвіі знікла беларуская бізнэсвумэн
ІРЫНА МІНВАЛЕЕВА

Ірына Мінвалеева знікла 3 кастрычніка.

Як паведамляе мясцовы пошукавы атрад, апошні раз жанчыну бачылі ўдзень на тэрыторыі комплексу SunRepublic. Ірына ішла пешшу ў бок Звейніекцыемса і знікла. Яе знаёмая адзначае, што абмяркоўваюцца некалькі версій здарэння: ад выкрадання да інсцэніроўкі. Са старонкі Мінвалеевай у фэйсбуку знікла ўся інфармацыя і фота, фінансавыя цяжкасці Ірыны не былі таямніцаю, але і паверыць, што яна магла пакінуць маленькую дачку, складана, паведамляе tut.by.

Арыентоўку пра згубу Ірыны Мінвалеевай латвійскі пошукавы атрад размясціў 4 кастрычніка, на наступны ж дзень пасля знікнення жанчыны. Інфармацыі няшмат: яна выйшла з тэрыторыі комплексу SunRepublic у Саўлкрасты і накіравалася ў суседні Звейніекцыемс.

- Я працавала з Ірынай шмат гадоў, вывучыла яе як чалавека, і неяк не падобна на яе, каб яна ішла кудысьці з торбай. Па-першае, яна ўвесь час перасоўвалася на аўтамабілі. Па-другое, чаму яна пайшла ў Звейніекцыемс? Ёй туды ісці няма куды, максімум, куды яна ходзіць пешшу, - шпацыраваць да мора з сабакам ці ў краму, - распавядае Вольга, знаёмая Ірыны Мінвалеева.

Ірына родам з Менска, але ўжо шмат гадоў жыве з сям'ёй у Маскве, займаецца будаўнічым бізнэсам. У Латвію прыязджае па справах.

- Тут у яе комплекс SunRepublic, на тэрыторыі якога знаходзіцца гатэль Saules Club Apart Hotel. Комплекс на беразе мора, з красавіка па верасень гатэль добра запаўняецца, ён досыць папулярны. Ірына заўсёды круцілася, каб выплаціць даўгі, я так разумею, яны былі вялікія. Чула, у Расеі ў яе таксама нешта было звязанае з нерухомасцю, - працягвае распавядаць яе знаёмая з Саулкрасты. - Версій вельмі шмат. Напрыклад, быццам Ірына спецыяльна знікла, што гэта пастаноўка, ёй трэба залегчы на дно.

Вольга не верыць, што бізнэсвумэн магла кудысьці з'ехаць, бо яна адказная мама і не магла кінуць дачку. Ірына не той чалавек.

- Яна вельмі разумная, адукаваная, добры псіхолаг, - адзначае Вольга.

Яшчэ адна з версій: у Латвіі Ірына павінна была з кімсьці сустрэцца, ехала на перамовы і прапала. Зараз інфармацыя і фатаграфіі ў фэйсбуку на старонцы Ірыны Мінвалеевай выдаленыя. Яе сябар Віталь адмовіўся ад якіх-небудзь каментароў.

- Мне здаецца, пакуль следства працуе, няма сэнсу распаўсюджваць інфармацыю. Я не буду казаць ніякіх падрабязнасцяў, ёсць інфармацыя ў сацсетках, - быў стрыманы Віталь.

Па нумары тэлефона гатэля Saules Club Apart Hotel ён таксама зняў слухаўку і затым яе кінуў.

Прыкметы Ірыны Мінвалеевай. Рост - 1,67 м, хударлявага целаскладу, доўгія валасы. Была апранутая ў скураную чорную куртку з элементамі шэрага футра да таліі, чорныя джынсы. Пры сабе ў яе была торба.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках