30 красавiка 2024, aўторак, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Чайчыц: У Беларусі сацыяльныя тэмы, калі СМІ падключаюцца, часта развязваюцца

4
Вольга Чайчыц: У Беларусі сацыяльныя тэмы, калі СМІ падключаюцца, часта развязваюцца
ВОЛЬГА ЧАЙЧЫЦ
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Незалежная журналістка - рэкардсмэн паводле штрафаў за сваю працу.

83 тысячы 315 даляраў - гэта агульная сума штрафаў, якія за час працы атрымалі журналісты-фрылансеры, якія робяць матэрыялы для незалежнага тэлеканала «Белсат», паведамяле «Радыё Рацыя».

Па-ранейшаму на галоўнай старонцы тэлеканала працуе спецыяльны лічыльнік і сума штрафаў толькі павялічваецца. Чарговыя пратаколы атрымалі журналісты Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук з Берасця, Аляксандр Дзянісаў з Гародні. Своеасаблівы рэкардсмэн - Вольга Чайчыц з Менска.

- У мяне за мінулы год было 14 штрафаў, за пазамінулы - 7, а ў гэтым годзе пакуль што 1 штраф толькі, але новыя пратаколы ўжо ёсць. Часцей за ўсё я раблю сюжэты на сацыяльныя тэмы. У Беларусі сацыяльныя тэмы, сапраўды, калі СМІ падключаюцца, часта разглядаюцца. І толькі ў такім выпадку. Мы робім сюжэт, пасля чаго нам выпісваюць штраф, але сама сітуацыя развязваецца дзякуючы сюжэту і гэта не падабаецца чыноўнікам, вядома ж, - мяркуе Вольга Чайчыц.

У Гародні таксама міліцыянты ўручылі чарговы пратакол журналісту і музыку Аляксандру Дзянісаву паводле артыкула 22.9 КоАП за сюжэт, прысвечаны склепу, што з'явіўся на тэлеканале «Белсат».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках