3 траўня 2024, Пятніца, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевіка «Чырвоных брыгад» выдалі Італіі праз амаль 40 гадоў

4
Баевіка «Чырвоных брыгад» выдалі Італіі праз амаль 40 гадоў
Чэзарэ Батысці ў Бразіліі, чэрвень 2011 года
ФОТА: AP

64-гадовы Чэзарэ Батысці экстрадаваны на радзіму з Балівіі.

Баявік леварадыкальных арганізацый "Чырвоныя брыгады" і "Узброеныя пралетарыі за камунізм", якія дзейнічалі ў Італіі ў 70-х гадах мінулага стагоддзя, 64-гадовы Чэзарэ Батысці экстрадаваны на радзіму з Балівіі. У Італіі ён быў завочна прысуджаны да пажыццёвага зняволення паводле абвінавачвання ў чатырох ідэалагічна матываваных забойствах, учыненых з 1977 да 1979 год - яму інкрымінуецца забойства аднаго з найбуйнейшых ювеліраў краіны таго часу Перуіджы Турыджані, паведамляе "Радыё Свабода".

У 1981 годзе Батысці здолеў уцячы з італійскай турмы, у якой чакаў суда. Пасля гэтага ён хаваўся ў Францыі, Мексіцы, а таксама жыў у Бразіліі, дзе прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці. У перыяд з 1992 да 2007 года Батысці напісаў амаль два дзясяткі кніг, у асноўным - дэтэктыўных раманаў.

У 2007-м годзе ён быў арыштаваны паводле ордэру Інтэрполу, але пасля міністэрства юстыцыі Бразіліі дала яму статус палітычнага ўцекача.

У 2009-м Вярхоўны суд скасаваў гэты статус і прыняў пастанову экстрадаваць Батыста ў Італію, аднак тагачасны прэзідэнт Бразіліі Лула да Сільва ў свой апошні дзень кіраўніцтва краінай, 31 снежня 2010 года, зноў адмовіў італійскім уладам у экстрадыцыі баевіка, што прывяло да пагаршэння дыпламатычных стасункаў паміж Рыа-дэ-Жанэйра і Рымам.

У снежні 2018 года, за месяц да свайго сыходу з кіроўнай пасады, прэзідэнт Бразіліі Мішэль Тэмер другім разам падпісаў указ аб экстрадыцыі Батысці. Пасля гэтага баявік "Чырвоных брыгад" схаваўся ў Балівіі, але ўночы 13 студзеня быў арыштаваны на тэрыторыі гэтай краіны. Паведамляецца, што ўлады Італіі даслалі за ім ўрадавы самалёт з супрацоўнікамі службы замежнай выведкі.

Кіраўнік МУС Італіі Матэа Сальвіні падзякаваў уладам Бразіліі і Балівіі за арышт Батысці, назваўшы таго "злачынцам, які заслугоўвае не камфортнага жыцця на пляжы, а скончыць свае дні ў турме". Таксама арышт пракаментаваў прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ. Ён заявіў, што гэта "абавязак сем'ям ахвяраў і пацярпелым ад дзеянняў Батысці, якія нарэшце могуць дамагчыся справядлівасці".

Сам Батысці прызнае, што ўваходзіў ва ўзброеную групоўку, але сцвярджае, што нікога не забіваў. Ён мяркуе, што стаў ахвярай палітычна матываванага пераследу ў Італіі.

"Чырвоныя брыгады" - арганізацыя, якая аб'ядноўвала леварадыкальныя сілы Італіі з 1970 да 1988 года, і якая змагалася (у тым ліку - гвалтоўнымі метадамі) як з прадстаўнікамі кіроўных вярхоў, так і з такімі ж радыкальнымі ультраправымі групоўкамі.

У ліку самых гучных акцый "Чырвоных брыгад" - выкраданне і забойства было прэм'ер-міністра Італіі, старшыні Хрысціянская-дэмакратычнай партыі Альда Мора вясной 1978 года (таксама былі забітыя пяць ягоных целаахоўнікаў) і выкраданне ў снежні 1981 году намесніка начальніка штаба наземных войскаў NАТJ ў паўднёвай Еўропе, амерыканскага генерала Джэймса Лі Дазіера, які быў вызвалены праз 42 дні ў выніку аперацыі італійскіх спецслужбаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках