Сідарэнка: Трэба забываць няўдачы і рыхтавацца да наступнага матчу
6- 13.01.2019, 20:51
- 8,881
Галоўны трэнер менскага «Дынама» ацаніў гульню каманды ў матчы з ЦСКА (0:3).
Галоўны трэнер менскага «Дынама» Андрэй Сідарэнка ацаніў гульню каманды ў матчы з ЦСКА (0:3), паведамляе прэс-служба клуба.
- Віншую спаборніка з перамогай. Сёння была іншая гульня ў параўнанні з хатняй сустрэчай. Незадаволены дзеяннямі хакеістаў, асабліва ў атацы. Не праявілі характар. Спаборнік паказаў, як трэба дзейнічаць.
- Падаецца, што ў атацы каманда баялася памыліцца...
- Слаба згулялі ў нападзе. Было шмат страт, саступілі ў шэрагу адзінаборстваў. Прасілі дзейнічаць агрэсіўней, прэсінгаваць ЦСКА.
- У мінулым матчы «Дынама» крыўдна саступіла...
- Так, непрыемная параза ў Магнітагорску. Псіхалагічна, напэўна, гэта адбілася, але гэта не апраўданне. Трэба забываць няўдачы і рыхтавацца да наступнага матчу, - сказаў Сідарэнка.