29 красавiка 2024, панядзелак, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка ўвайшла ў топ-5 фаварытак Australian Open

1
Сабаленка ўвайшла ў топ-5 фаварытак Australian Open
АРЫНА САБАЛЕНКА
ФОТА: GETTY IMAGES

Шанцы на перамогу беларускі прыкладна такія ж, як у Сімоны Халеп, першай ракеткі свету.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўвайшла ў топ-5 фаварытак Australian Open. На думку букмекерскіх кантор, ейныя шанцы на перамогу прыкладна такія ж, як у Сімоны Халеп, першай ракеткі свету, паведамляе euroradio.fm.

Узначальвае топ-5 амерыканка Серэна Уільямс (№16 WTA) - каэфіцыент на перамогу 5,0. За ёй ідзе немка Анжаліка Кербер (2) з каэфіцыентам 8,0. У беларускі Арыны Сабаленкі (11) і румынкі Сімоны Халеп (1) роўныя каэфіцыенты -10,0. Замыкае топ-5 японка Наомі Асака (4), каэфіцыент якой 11,0.

Арына Сабаленка ў 1/64 фіналу згуляе з расейкай Ганнай Калінскай (167). Таксама на Australian Open выступіць Аляксандра Сасновіч (33), першай спаборніцай якой стане бэльгійка Кірстэн Фліпкенс (49). А Вікторыя Азаранка (52) згуляе на старце турніру з прадстаўніцай Нямеччыны Лаўрай Зігемунд (110).

Пераможцы ў адзіночным разрадзе атрымаюць 2,93 мільёна даляраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках