3 траўня 2024, Пятніца, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэмакраты ў Кангрэсе наважілі расследаваць сустрэчы Трампа і Пуціна

6
Дэмакраты ў Кангрэсе наважілі расследаваць сустрэчы Трампа і Пуціна

Слуханні правядзе камітэт замежных спраў.

Камітэт замежных спраў палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША правядзе слуханні паводле матэрыялаў газеты The Washington Post пра змест асабістых перамоў прэзідэнтаў Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на старонцы камітэта, паведамляе РБК.

«Кожны раз, калі Трамп сустракаецца з Пуціным, краіне нічога не гавораць. Амерыка заслугоўвае праўду, і камітэт замежных спраў паспрабуе дакапацца да ісціны. Мы будзем праводзіць слуханні пра таямніцы, якія суправаджаюць дзіўныя стасункі Трампа з Пуціным і яго паслугачамі, і пра тое, як гэтыя цёмныя справы ўплываюць на нашу нацыянальную бяспеку», - заявіў старшыня камітэта, дэмакрат Эліёт Энгель.

На прамежкавых выбарах 2018 года праціўнікі Трампа - дэмакраты атрымалі большасць у палаце прадстаўнікоў, пры тым, што рэспубліканцы здолелі ўтрымаць большасць у сенаце.

Падчас выбарчай барацьбы і пасля перамогі дэмакраты неаднаразова абяцалі, што будуць расследаваць сувязі адміністрацыі Трампа з Крамлём. Разам з сяброўскай ім прэсай яны неаднаразова абвінавачвалі Трампа ў змове з Масквой, заяўляючы, што дзякуючы гэтым таемным дамоўленасцям Трамп перамог на прэзідэнцкіх выбарах. Дэмакраты адкрыта абвясцілі сваёй галоўнай мэтай пасля перамогі на выбарах імпічмент прэзідэнту Трампу.

За некалькі гадзін да гэтай заявы газета The Washington Post апублікавала матэрыял, у якім абвінаваціла Трампа ва ўтойванні матэрыялаў пра асабістыя гутаркі з Уладзімірам Пуціным. Паводле звестак крыніц газеты, звесткі пра асабістыя сустрэчы Трампа і Пуціна за апошнія два гады ў пяці месцах адсутнічаюць нават у сакрэтных дакументах. Выданне палічыла гэта прыкметай таемных узаемаадносін паміж Белым домам і Крамлём.

Газета The New York Times апублікавала артыкул пра тое, што ФБР у 2017 годзе пачало праверку таго, ці мог прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сакрэтна працаваць на Расею супраць сваёй краіны. Пры гэтым выданне ўдакладніла, што ніякіх публічна даступных сведчанняў змовы Трампа з Крамлём не існуе.

Прэзідэнт ЗША ў інтэрв'ю Fox News зняпраўдзіў усе абвінавачванні. Артыкул у NYT ён назваў самым абразлівым і брыдкім з усіх, якія былі пра яго апублікаваныя. На абвінавачванні WP Трамп адказаў, што яму няма чаго хаваць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках