3 траўня 2024, Пятніца, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газавы капкан Расеі: чарговы стратны праект Крамля

4
Газавы капкан Расеі: чарговы стратны праект Крамля

Нават «блакітнае золата» пачынае гуляць з Расеяй злы жарт.

Расея з'яўляецца самай багатай краінай у свеце па аб'ёмах прыроднага газу ў яе нетрах, і не дзіўна, што менавіта гэты рэсурс, роўна як і нафта, з'яўляецца адным з галоўных допінгаў тэхналагічна і культурна адсталай краіны. Але, як паказвае час, нават блакітнае золата пачынае з Расеяй гуляць злы жарт, піша блогер «Злой одессит».

Як вядома, на гэтым тыдні пачаліся першыя пастаўкі звадкаванага газу ў Калінінградскую вобласць у абыход магістральнага газаправода Менск-Вільня-Каўнас-Калінінград. У гэты час такія пастаўкі ажыццяўляюцца на той выпадак, калі Літва вырашыць адмовіцца ад транзіту газу ў Калінінградскую вобласць, альбо ж, у перспектыве, поўнай адмовы ад паслуг гэтай балтыйскай краіны.

Вядома, з пазіцыі ўра-патрыятычных настрояў і з улікам наратываў крамлёўскай прапаганды гэта нішто іншае, як дэманстрацыя энэргетычнай незалежнасці РФ. З пазіцыі ж эканомікі - гэта 27 млрд рублёў страт штогод і клопат у выглядзе газаправода, які неабходна будзе абслугоўваць нават пры яго невыкарыстанні. Груба кажучы, 30 млрд рублёў штогод будзе сыходзіць менавіта на гэтую «энэрганезалежнасць» у рэжыме беззваротных выдаткаў.

У прынцыпе, нічога дзіўнага ў тым, што чарговы газавы праект Крамля ідзе яму ж у страту - не. Агулам, як вядома, агульны аб'ём крэдытаў і пазык па ўсіх праектах «Газпрама» на сённяшні дзень ужо перавышае $100 млрд і гэта пры тым, што акупнасць галоўных выдаткаў манаполіі, яго надзей і спадзяванняў - «Паўночная плынь - 2», «Сілы Сібіры» і «Турэцкай плыні» наступіць толькі праз 50 гадоў!

Вынікам такога неразумнага размеркавання сродкаў, стала тое, што ў самой РФ газатранспартная сетка прыходзіць у непрыдатнасць і заняпад. Да прыкладу, калі ў 2017 годзе рамонтныя работы на ГТС РФ праводзіліся на 2,8 тысячы км, то ў 2018-м яны з цяжкасцю ахапілі 750 км. Пры гэтым колькасць аварый узрасла ўдвая, а 88% з іх адбылася праз знос, карозію і дэфекты ГТС.

Газіфікацыя жа краіны па-ранейшаму мае быць лепшай і толькі 68% населеных пунктаў і гарадоў маюць падключэнне да ГТС.

Фактычна, Расея, імкнучыся пазіцыянаваць сябе як глабальнага гульца на газавым рынку, ва ўмовах, калі разгарнулася небывалая экспансія ЗПГ ЗША, вымушана балансаваць паміж рэпутацыйнымі праектамі і фактычнымі стратамі ад іх, дабівала наяўную ГТС і эканоміку краіны.

І, упэўнены, у хуткім часе мы пачуем у рамках крамлёўскай прапаганды пра рост вытворчасці і паставак ЗПГ Расейскай Федэрацыяй, якая маніпулюючы лічбамі, уключыць у справаздачы і пастаўкі ў Калінінградскую вобласць.

Аднак гэта будзе кропля ў моры ў параўнанні з імклівай манапалізацыяй рынка ЗША, якія у 2019 годзе, паводле прагнозаў, перавысяць адзнаку экспарту ЗПГ у 80 млрд кубаметраў у год (больш за 55 млн тон у год). Пры гэтым без найменшых страт для сваёй эканомікі і сваёй краіны агулам.

Перайгралі?

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках