Як фірмы-прывіды павялічваюць лічбы ў квітанцыях беларусаў
6- 10.01.2019, 21:45
- 23,169
Расследаванне «Белсата».
Функцыянеры дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Белэнэрга» рыхтуюцца да пераезду ў новы офісны будынак у цэнтры Менску. Камітэт дзяржкантролю ўжо зацікавіўся яго каштарысам на 9 мільёнаў даляраў. Маўляў, як мадэрнізаваць цепласеткі – дык дэфіцыт сродкаў.
2019 год можа быць такім самым багатым на карупцыйныя скандалы ў галіне энэргетыкі, як і 2018-ы. Летась у выніку праверак ці то ў адстаўкі, ці то ў СІЗА былі адпраўленыя міністр энэргетыкі, дырэктар «Белэнэрга» і шэраг іншых начальнікаў.
Але распачаў расследаванні пра безгаспадарлівасць і кумаўство ў энэргетыцы паўтара года таму – менавіта наш тэлеканал. Пасля шэрагу праграмаў некаторыя памянёныя ў іх кіраўнікі ваяўніча ўзяліся за ачышчэнне сваёй рэпутацыі праз суды.
Між тым, выявіліся іншыя схемы выпампоўвання грошай з «Белэнэрга» праз ланцужкі прыватных фірмаў, якім надалі фактычна статус манаполіяў.
У межах расследавання дзейнасці фірмаў-прывідаў, што ў выніку адбіваецца на квітанцыях беларусаў, мы прыйшлі па адказы ў працоўныя кабінеты да дырэктара кампаніі «Белкацёлачыстка» і ўласна гендырэктара «Белэнэрга».
Што яны адказалі на нязручныя пытанні і як «адмываюцца» грошы ў энэргетыцы – глядзіце ў расследаванні праграмы «Давайце разбірацца» на «Белсаце».