У кампанію якіх краін патрапіла Беларусь, не падтрымаўшая Украіну ў ААН
21- 22.09.2018, 17:22
- 25,238
Скажы мне, хто твой сябар, і я скажу табе, хто ты.
Супраць уключэння ў парадак дня Генеральнай Асамблеі ААН пункта «Сітуацыя на часова акупаваных тэрыторыях Украіны» прагаласавалі 13 краін, піша ictv.ua.
Пра гэта сказана ў паведамленні місіі Украіны ў ААН на старонцы ў Twitter.
Так, супраць уключэння ў парадак дня Генасамблеі ААН пункта «Сітуацыя на часова акупаваных тэрыторыях Украіны» выступілі такія краіны як:
• Арменія
• Беларусь
• Бурундзі
• Куба
• Іран
• Казахстан
• М'янма
• Нікарагуа
• Філіпіны
• Расея
• Судан
• Сірыя
• Венесуэла
Дарэчы, у ААН заклікалі змяніць фармат перамоваў аб Данбасе.