Фотафакт: У Італіі прайшла першая ў свеце падводная дыскатэка
- 21.09.2018, 12:34
- 6,857
У 40-метровым басейне гралі дыджэі з Лондана і Бэрліна, а музыка гучала з падводнай акустыкай.
У італійскім горадзе Падуя адбылася першая ў свеце дыскатэка пад вадой. Яе танцпляцам быў басэйн, а наведвальнікі танчылі ў кіслародных масках, піша korrespondent.net.
Мерапрыемства прайшло ў 40-метровым басэйне, які напоўнілі чатырма мільёнамі літраў вады. Пагрузіцца ў яго мог кожны наведвальнік, надзеўшы кіслародную маску. Частка прысутных не адважылася спусціцца на падводны танцпляц, застаўшыся на сушы.
У вадзе была арганізаваная падводная акустыка, а для наведвальнікаў гралі дыджэі з Брытаніі і Нямеччыны. Музыкі знаходзіліся на дне ў празрыстым тунэлі.
Арганізатарам унікальнай дыскатэкі стаў мясцовы брэнд піва.