29 красавiка 2024, панядзелак, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаюць самыя дарагія кватэры Менска

7
Як выглядаюць самыя дарагія кватэры Менска

За што хочуць $1 мільён і нават больш?

Вялікія плошчы, выгадная лакалізацыя - што яшчэ прапануюць прадаўцы ў якасці бонусаў да сваіх прапаноў? Глядзіце падборку самых дарагіх кватэр у Менску ад «Белсату».

На першым месцы паводле кошту - кватэра плошчай 250 квадратных метраў на вуліцы Румянцава. У кватэры пяць пакояў, тры санвузлы, два гардэробы. Жыллё прадаецца за $1,45 млн.

Дом нумар 42 на вуліцы Карла Марса пабудаваны для партработнікаў у 1967-м годзе. Тут прадаецца чатырохпакаёвая кватэра з італійскай мэбляй, у кошт уваходзяць два гаражы.

1.67 млн рублёў 10 169 руб/кв метр.

Кватэра ў так званым «Доме Чыжа» мае 179 квадратных метраў, тры пакоі і тры балконы. Аб'ява падкрэслівае - у кватэры ніхто не жыў.

2,08 млн рублёў 11 603 руб/кв метр.

У гэтым жа доме прадаецца кватэра з ваннай на закрытай тэрасе. 140 кв метраў, тры пакоі, два санвузлы.

767 522 руб. 5 48.2 руб/кв метр.

Пентхаус 222,8 кв м на вуліцы Румянцава 3. Аглядная тэраса на апошнім паверсе. Ванна з французскім акном і камінам, інжынерныя камунікацыі кіруюцца кампутарнай сістэмай.

Кошт паводле дамоўленасці.

Чатырохпакаёвая кватэра на два ўзроўні на вул Дзімітрава 5

249,1 квадратнага метра 1 682 240 руб. 6 763 руб/кв метр.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках