Стала вядома, хто стане рэжысёрам 25-га фільма пра Джэймса Бонда
5- 20.09.2018, 14:05
- 8,087
Дэні Бойлу знайшлі замену.
Амерыканскі рэжысёр і сцэнарыст Кэры Джоджы Фукунага (Джэйн Эйр, серыял «Сапраўдны дэтэктыў») будзе кіраваць здымкамі 25-га юбілейнага фільма пра суперагента Джэймса Бонда, піша nv.ua.
Як стала вядома 20 верасня, Фукунага заменіць рэжысёра Дэні Бойла, які адмовіўся здымаць фільм праз «творчыя рознагалоссі», паведамляе CNN.
На афіцыйным Twitter і вэб-сайце кіно пра Джэймса Бонда пацвердзілі навіны пра новага рэжысёра фільма, здымкі якога стартуюць 4 сакавіка.
«Майкл Уілсан, Барбара Брокалі і Дэніэл Крэйг абвясцілі сёння аб тым, што 25-ы фільм пра Бонда пачне здымацца на Pinewood Studios 4 сакавіка 2019 года пад кіраўніцтвам рэжысёра Кэры Джоджы Фукунага з сусветнай датай рэлізу ад 14 лютага 2020 года», - гаворыцца ў заяве.
«Мы радыя працаваць з Кэры. Ягоная універсальнасць і інавацыі робяць яго выдатным выбарам для наступнай прыгоды Джэймса Бонда», - сказалі Уілсан і Брокалі.
Фільм стане пятым і фінальным з'яўленнем Крэйга ў ролі Бонда пасля роляў у фільмах «Казіно «Раяль», «Квант міласэрнасці», «Каардынаты Скайфал і Спектр».