4 траўня 2024, Субота, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада БНР: «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг – дзяржаўныя сымбалі Беларусі

2
Рада БНР: «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг – дзяржаўныя сымбалі Беларусі

І ў гэтым статусе яны павінны быць адноўлены афіцыйна.

19 верасьня 1991 г. рашэньнем Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг, якія былі дзяржаўнымі сымбалямі Беларускай Народнай Рэспублікі, былі прынятыя ў якасьці дзяржаўнае сымболікі Рэспублікі Беларусі, піша сайт Рады БНР.

Эскіз гербу «Пагоня», прынятага ў якасьці дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь у 1991 годзе, распрацавала група мастакоў на чале зь Яўгенам Куліком.

Гімнам Рэспублікі Беларусь заставалася мэлёдыя гімна БССР кампазытара Несьцера Сакалоўскага, але без словаў.

Адначасова ў гэты дзень была афіцыйна зацьверджаная новая назва беларускай дзяржавы – Рэспубліка Беларусь, скарочана – Беларусь. Пастанаўлялася выкарыстоўваць гэтую назву (Belarus) на ўсіх мовах сьвету.

Дзяржаўны статус нацыянальных беларускіх герба і сьцяга быў фармальна скасаваны на рэфэрэндуме 1995 года, які быў арганізаваны і праведзены з грубымі парушэньнямі і таму ня мае юрыдычнае сілы.

Рада БНР, як шматразова адзначалася ў адпаведных заявах, выступае за аднаўленьне ў Рэспубліцы Беларусь дзяржаўнай сымболікі, зацьверджанай рашэньнем Вярхоўнага Савету Беларусі ад 19 верасьня 1991 г.

Эскізы герба і сьцяга Беларусі, 1991 г.

Афіцыйныя дакумэнты аб зацьверджаньні «Пагоні» ў якасьці дзяржаўнага гербу:

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках