За галаву слонімскай «чупакабры» абяцаюць узнагароду
15- 19.09.2018, 11:07
- 28,091
Днямі мясцовыя леснікі знялі на фота невядомага звера.
За забойства слонімскай «чупакабры» прызначылі прэмію сумай 500 рублёў, менавіта такая інфармацыя распаўсюдзілася ў сацыяльных сетках.
Для афіцыйнага пацверджання «Газета Слонімская» звярнулася па каментар да старшыні Дзераўноўскага сельсавета Васіля Сёмухі.
- Я не магу вам пацвердзіць гэтую інфармацыю, бо нашыя мясцовыя карэспандэнты рыхтуюць матэрыял пра гэта, - сказаў Васіль Сёмуха.
Днямі леснікі, якія збіралі грыбы недалёка ад вёскі Харашэвічы, знялі на фота невядомага звера. Галава звера была падобная на сабачую, а тулава - на ваўка, - растлумачылі відавочцы.
Валерый Гульнік, жыхар вёскі Дзераўная, у якога невядомы звер разарваў Пушка, паведаміў, што знікненні сабак усё яшчэ доўжацца.