Вядомы баяніст пакпіў з Лукашэнкі?
12- 19.09.2018, 10:35
- 33,137
Віталь Варонка праспяваў дыктатару песню пра Галіну.
Тэатр абсурду, падчас якога Лукашэнка раздаваў загады для вытворчасці лыж і балалаек быў бы прэсным, калі б ні музычнае прывітанне ад вядомага баяніста-супермэна Віталя Варонкі, які ў свой час паставіў на вушы папулярнае брытанскае шоў талентаў. Упрыгожыў ён і лукашэнкаўскае мерапрыемства, піша «Салiдарнасць».
Першапачаткова нічога не прадказвала нечаканасцяў. Аляксандр Рыгоравіч інспектаваў лыжны інвентар і музычныя інструменты, патрабуючы «неадкладна» пачаць у Беларусі рамантаваць «і балалайку, і скрыпку, і гітару», а таксама пашыраць вытворчасць гітар.
Але вось справа дайшла да ўлюбёнага інструмента Лукашэнка, на якім ён і сам граў у юнацтве – да баяна. Прадэманстраваць унікальны баян-сінтэзатар, які праз Wi-Fi падключаецца да калонкі, было даручана віртуозу Віталю Варонку. І ён не падвёў, упрыгожыў сумнае мерапрыемства мноствам фарбаў, як зрабіў гэта калісьці на брытанскім шоў, апынуўшыся перад публікай баяністам-супермэнам.
Не, гэтым разам Віталь абышоўся без перамяненняў, але супермэнам ад гэтага быць не перастаў. І выдаў Лукашэнку песню пра Галіну, чыё імя нагадвае беларусам пра жонку Лукашэнка:
Расце-расце каля дома каліна,
Расце-расце на маю на бяду,
Жыве-жыве ў гэтым доме Галіна,
А я ніяк ўсё туды не дайду.
Зрэшты, Аляксандр Лукашэнка паспрабаваў падпяваць баяністу. Іншыя чыноўнікі таксама падпявалі, але відаць было, што адчувалі сябе не ў сваёй талерцы.
- Кожны карпаратыў, кожнае вяселле - адназначна. І нават на сцэне, - паабяцаў музыка «новыя» гарызонты Лукашэнку.
Віталь Варонка - лаўрэат і пераможца шматлікіх міжнародных конкурсаў баяністаў і артыстаў эстрады. Ягоная кар'ера, як эстраднага артыста, пачалася ў Беларусі з удзелу ў тэлевізійным музычным конкурсе «Акадэмія талентаў» і супрацоўніцтва з вядомым беларускім прадзюсарам Уладзімірам Кубышкіным. У 2014 Віталь стаў удзельнікам музычнага праекта ў Расеі «Голас».
На польскім адборы ў «Голас» ён не прайшоў далей «сляпых» праслухоўванняў, але зладзіў там сапраўднае шоў. Відэа набрала больш 700 000 праглядаў.
Ну і, вядома, галоўным нумарам ягонай творчай кар'еры стаў выступ у брытанскім шоў. Беларуса зала выпраўляў воплескамі.