28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фігурантаў «справы БелТА» выклікаюць у СК

2
Фігурантаў «справы БелТА» выклікаюць у СК

Там з імі правядуць працэсуальныя дзеянні.

Усіх падазраваных у справе, за выключэннем Аляксея Жукава, 27 жніўня выклікаюць у Следчы камітэт.

Там з імі правядуць працэсуальныя дзеянні ў прысутнасці адвакатаў. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна» са спасылкай на БелаПАН.

«Справа БелТА» была распачатая паводле ч. 2 арт. 349 КК Беларусі - «несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі» (максімальнае пакаранне - 2 гады пазбаўлення волі). Паводле следства, на працягу 2017-2018 гг. падазраваныя больш за 15 тысяч разоў незаконна карысталіся платнай падпіскай на стужку навін дзяржаўнага агенцтва БелТА.

Нагадаем, што 7 і 8 жніўня ў офісах tut.by, БелаПАН прайшлі ператрусы. СК расследуе крымінальную справу (арт. 349) аб «незаконным доступе» да платнага кантэнту дзяржаўнага агенцтва БелТА.

7 жніўня былі затрыманыя 10 журналістаў і рэдактараў tut.by і БелаПАН. Палову з іх адпусцілі вечарам.

8 жніўня СК затрымаў 3 журналістаў партала realt.by і галоўнага рэдактара гэтага выдання, а таксама рэдактара сайта газеты «Беларусы і рынак» Аляксея Жукава і карэспандэнта «Deutsche Welle» Паўлюка Быкоўскага.

9 жніўня Следчы камітэт затрымаў галоўнага рэдактара БелаПАН.

Толькі пасля міжнароднага ціску і салідарнасці журналістаў беларускія ўлады адпусцілі затрыманых.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках