Пяскоў пацвердзіў сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі да канца года
20- 26.12.2018, 10:49
- 23,183
Учора дыктатар і правадыр Крамля ні пра што не дамовіліся.
У Крамлі пацвердзілі пра дасягнутую Пуціным і Лукашэнкам дамоўленасць аб правядзенні яшчэ адной сустрэчы двух лідараў да новага года.
"Дамовіліся аб сустрэчы да новага года", - паведаміў у аўторак увечары "Інтэрфаксу" прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Пра тое, што Лукашэнка і Пуцін могуць правесці яшчэ адну сустрэчу да новага года, паведаміла раней прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант.
Перамовы Пуціна з Лукашэнкам доўжыліся ў аўторак у Крамлі больш за чатыры гадзіны.
Як паведаміў пра іх вынікі першы віцэ-прэм'ер РФ, міністр фінансаў Антон Сілуанаў, правады Крамля і дыктатар дамовіліся на сустрэчы аб збліжэнні пазіцый дзвюх краін у пытанні падатковага манэўру ў расейскай нафтавай галіне і коштаўтварэнні на газ, для чаго будзе створаная рабочая група.
"Закраналася парадак дня двухбаковых стасункаў. Найперш, мы абмяркоўвалі змены, якія ў наступным годзе будуць адбывацца ў падатковым заканадаўстве РФ, і нашы планы аб зменах у галіне падаткаабкладання нафтагазавага сектара", - сказаў ён журналістам.
Са слоў А.Сілуанава, "абмяркоўваліся пытанні нашых супольных дзеянняў у галіне коштаўтварэння газу, энэргарэсурсаў".
"Дамовіліся таксама аб збліжэнні пазіцый ва ўсіх гэтых кірунках", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.
Як заявіў А.Сілуанаў, "у гэтых мэтах была дасягнутая дамоўленасць аб стварэнні рабочай групы, якая будзе ўзаемадзейнічаць і складацца з прадстаўнікоў урада".
Ён растлумачыў, што "гэтая рабочая група будзе рыхтаваць прапановы аб нашай далейшай інтэграцыі ў развязанні тых надзённых пытанняў, якія турбуюць урады нашых краін".