У Воранаўскім раёне школьны аўтобус разнуўся ў сустрэчны пагрузчык
8- 9.11.2018, 12:19
- 18,004
У аўтобусе ехалі 22 дзіцяці.
Школьны аўтобус і пагрузчык сутыкнуліся ў вёсцы Канвелішкі Воранаўскага раёна. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.
Аварыя адбылася раніцай 9 лістапада. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтобуса ва ўмовах туману выехаў на паласу сустрэчнага руху і разнуўся ў пагрузчык "Амкадор".
У выніку ДТЗ кіроўца аўтобуса апынуўся заблакаваны ў салоне. Мужчыну пры дапамозе спецпрылады з транспартнага сродку даставалі выратавальнікі. З траўмамі рознай ступені цяжкасці пацярпелага шпіталізавалі.
Як паведамілі ў МНС, акрамя кіроўцы, у аўтобусе ехалі 24 пасажыры: два дарослыя і 22 дзіцяці ва ўзросце ад 3 да 17 гадоў. Для агляду ў лякарню былі дастаўленыя дарослыя і пяцёра дзяцей.
Паводле інфармацыі ДАІ, у лякарню былі змешчаныя два дзіцяці. У іх лёгкія траўмы.