26 красавiка 2024, Пятніца, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расмусэн: У ЕЗ і NATO ёсць цікавасць да ўключэння Беларусі ў нашы шэрагі

10
Расмусэн: У ЕЗ і NATO ёсць цікавасць да ўключэння Беларусі ў нашы шэрагі
АНДЭРС ФОГ РАСМУСЭН

Беларусі патрэбныя рэформы і дэмакратыя.

Былы генеральны сакратар NАТО Андэрс Фог Расмусэн у інтэрв'ю "Польскаму радыё" заявіў, што Альянс і ЕЗ пры ўмове правядзення рэформаў, гатовыя ў перспектыве прыняць Беларусь у свае шэрагі.

На думку Расмусэна, Беларусі варта браць прыклад з Украіны і Грузіі. Ён мяркуе, што Беларусь пакуль не з'яўляецца дэмакратычнай дзяржавай.

«Цалкам магчымы рост апазіцыйных сіл, якія маглі б супрацьстаяць уладам у Менску, і гэта адзіны шлях рухацца наперад», - мяркуе былы генеральны сакратар NАТО.

«Няма сумненняў у тым, што Пуцін будзе ціснуць на Беларусь. Мы ўжо бачылі, як Расея падштурхоўвае беларускія ўлады размясціць у краіне базы і забяспечыць прысутнасць расейскіх сілаў у Беларусі на сталай аснове», - заявіў Расмусэн.

Ён таксама мяркуе, што Беларусь магла б у будучыні адыграць вельмі важную ролю, як буфер паміж Еўропай і Расеяй.

«Аднак у ЕЗ і NАТО ёсць цікавасць да ўключэння Беларусі ў нашы шэрагі. Аднак, вядома, каб зрабіць гэта ў поўнай меры, Беларусі патрэбныя рэформы і дэмакратыя», - адзначыў Расмусэн.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках