26 красавiка 2024, Пятніца, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Плынь беларусаў, якія едуць на працу ў Польшчу, будзе расці ў геаметрычнай прагрэсіі»

3
«Плынь беларусаў, якія едуць на працу ў Польшчу, будзе расці ў геаметрычнай прагрэсіі»

Працу ў Польшчы беларусы шукаюць утрая часцей, чым у Расеі.

Яшчэ пяць гадоў таму ў беларускіх гарадах абвесткі пра працу ў Польшчы былі вялікай рэдкасцю, цяпер яны ёсць нават у невялікіх населеных пунктах ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі, і гэта - тэндэнцыя, піша Deutsche Welle.

Аналіз запытаў у пошукавых сістэмах у інтэрнэце сведчыць пра тое, што цяпер працу ў Польшчы беларусы шукаюць утрая часцей, чым у Расеі.

Колькасць атрыманых беларусамі рабочых віз у Польшчу павялічылася з 2014 да 2017 года амаль у сем разоў: з 1591 да 10 518. А сёлета, адзначыў акадэмічны дырэктар варшаўскага аналітычнага цэнтра EAST Андрэй Елісееў, польскія консульствы выдалі ў Беларусі блізу 40 000 працоўных віз.

У Польшчы цяпер вучацца ўжо больш за 5000 беларускіх студэнтаў, польскія ўніверсітэты становяцца год ад года больш папулярнымі сярод беларускай моладзі. Такім чынам, высокакваліфікаваныя беларусы - і тыя, хто яшчэ вучыцца, і тыя, хто ўжо з'ехаў і паспяхова падымаюцца па кар'ернай лесвіцы ў Польшчы, наўрад ці вернуцца.

Гэтыя звесткі сталі тэмай актыўнага абмеркавання на дыскусійнай пляцоўцы talks.by, паведамляе («Салiдарнасць» https://gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=143176).

«Знаёмы з сітуацыяй не па чутках. Шмат каго ведаю з РБ, якія працуюць у Польшчы: усе задаволеныя, назад ніхто не збіраецца. Камфорт знаходжання і ўмовы працы. Палякі - гэта тыя ж беларусы, толькі ў іх з рэформамі усё атрымалася. Праз сарафаннае радыё беларусаў, якія з'язджаюць будзе з кожным месяцам усё больш і больш».

«Частка беларусаў на будоўлях, частка на транспарце, частка на вытворчасці, частка выкарыстоўвае РП як трамплін для перамяшчэння ў бок захаду, поўначы. Скажу адно: ну не хочуць людзі пасля Еўропы вяртацца назад у РБ. Прыязджаюць назад на час, па сямейных абставінах і ўсё больш думаюць пра тое, як бы хутчэй перавезці сем'і і легалізавацца канчаткова».

«Плынь у Польшчу будзе расці ў геаметрычнай прагрэсіі. Перавагі ў тым, што ў РП няма падману працаўнікоў (строга караецца), прыстойнае жыллё, нярэдка бясплатнае харчаванне».

«А што робяць улады для таго, каб работнікі засталіся ў краіне?»

«Вядома, студэнты не вернуцца. Адна армія з дзедаўшчынай - як аргумент перакрые многае. Не кажучы пра эканоміку».

«Калі скасуюць адтэрміноўку ад войска, то сапраўды ў Беларусь ніхто са студэнтаў не вернецца».

«Сам з'ехаў працаваць кіроўцам у польскую фірму. Праца па ўсёй Еўропе. Дачка ўжо вучыцца ў польскім ўніверсітэце. Працы ў Польшчы шмат! Самі палякі шукаюць працу ў Нямеччыне і далей».

«Вывучаю цяпер польскую мову. Першапачатковыя планы ў мяне мінімальныя, а менавіта: папрацаваць для пацвярджэння дыплома 1-1,5 года (дыплом прызнаецца ў Польшчы да пэўнага года беларускага ўзору). Затым зарэгістравацца ў рэестры прафесій (медыцынская адукацыя). І, калі задаволіць працадаўцаў і ў мяне планы дагэтуль не зменяцца, атрымаць грамадзянства і зарабіць сабе на пенсію. Па заробку зразумела, што на першым часе будзе няшмат, але першапачаткова больш чым тут».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках