26 красавiка 2024, Пятніца, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенс запатрабаваў ад Google спыніць распрацоўку пошукавіка для Кітая

2
Пенс запатрабаваў ад Google спыніць распрацоўку пошукавіка для Кітая

Віцэ-прэзідэнт ЗША заклікаў не «падтрымліваць тыранію Пекіна».

Кампанія Google павінна спыніць распрацоўку пошукавага дадатку Dragonfly для Кітая, заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

Віцэ-прэзідэнт папярэдзіў, што амерыканскім бізнэсоўцам варта «двойчы падумаць» перш чым выходзіць на кітайскі рынак у выпадках, калі гэта прадугледжвае перадачу іх інтэлектуальнай уласнасці або «падтрымку тыраніі Пекіна».

«Напрыклад, Google павінна неадкладна спыніць распрацоўку дадатку Dragonfly, які ўзмоцніць цэнзуру Камуністычнай партыі і скампраметуе прыватнасць кітайскіх спажыўцоў», - сказаў Пенс.

Рэсурсы Google з 2010 года недаступныя для большасці карыстальнікаў з Кітая. Кампанія наважыла сысці з краіны пасля таго, як яе сэрвісы падпалі пад масіраваную кібератаку, выкананую з кітайскай тэрыторыі.

У жніўні ў афіцыйнай газеце кампартыі Кітая распавялі, што Google можа вярнуцца ў краіну, калі будзе працаваць у адпаведнасці з мясцовым заканадаўствам. Матэрыял быў апублікаваны пасля таго, як аб такіх планах амерыканскай кампаніі паведаміла выданне The Intercept. З ягоных звестак, Google распрацоўвае для гэтага пошукавік Dragonfly - дадатак для платформы Android, здольны фільтраваць непажаданыя для ўладаў Кітая рэсурсы.

Тады ж, як паведамляла The New York Times са спасылкай на крыніцу, супрацоўнікі Google напісалі калектыўны ліст свайму кіраўніцтву, у якім выказалі пратэст у сувязі з распрацоўкай пошукавіка для Кітая.

У верасні выданне The Intercept распавяло, што пошукавая машына Dragonfly будзе звязваць карыстальніка з нумарам яго мабільнага тэлефона і такім чынам улады Кітая змогуць атрымаць інфармацыю пра пошукавыя запыты канкрэтнага чалавека.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках