Дзеці гульцоў менскага СКА запрашаюць падтрымаць сваіх тат у кваліфікацыі еўракубкаў
1- 12.10.2018, 21:28
- 7,777
13 кастрычніка менчукі згуляюць з «Порту».
Дзеці гульцоў СКА запрашаюць падтрымаць сваіх тат у першым еўракубкавым матчы гэтага сезону ў Менску. Бо яны самыя добрыя, спагадлівыя і, вядома, найлепшыя ў свеце гандбалісты, піша «Трибуна».
У першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Кубка ЕГФ «армейцы» на выездзе саступілі партугальскаму «Порту» (34:29). Цяпер дома СКА трэба будзе адыгрываць адставанне ў пяць мячоў.
Сустрэча пройдзе 13 кастрычніка ў Палацы спорту (пр-т Пераможцаў 4) і пачнецца а 18.45.