18 лiстапада 2024, панядзелак, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ: Украінец Шаройка стварыў у Беларусі агентурную сетку

21
КДБ: Украінец Шаройка стварыў у Беларусі агентурную сетку
ПАВЕЛ ШАРОЙКА

Беларускія спецслужбы вінавацяць украінскага журналіста ў «працы пад прыкрыццём».

«Затрыманы ў Беларусі ўкраінскі журналіст Павел Шаройка стварыў агентурную сетку з ліку грамадзян Беларусі, якія за ўзнагароджанне збіралі для яго звесткі выведвальнага характару. Пасля затрымання Шаройка прызнаўся, што з'яўляецца супрацоўнікам кадравага апарату выведкі і працуе пад прыкрыццём у званні палкоўніка», - пра гэта на брыфінгу заявіў афіцыйны прадстаўнік КДБ Беларусі Дзмітрый Пабяржын, паведамляе tut.by.

«25 кастрычніка 2017 года супрацоўнікамі КДБ пры правядзенні агентурнай акцыі з довадамі віны быў затрыманы кадравы супрацоўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Павел Шаройка. З улікам досведу ягонай працы ў якасці кіраўніка прэс-службы Галоўнай управы выведкі Мінабароны, для прыкрыцця яму вызначаная пасада карэспандэнта Грамадскай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Украіны», - распавёў на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік КДБ Беларусі Дзмітрый Пабяржын.

Як паведаміў прадстаўнік установы, у Беларусі Павел Шаройка стварыў агентурную сетку з ліку грамадзян Беларусі, «якія за грашовае ўзнагароджанне выконвалі ягоныя заданні для збору звестак выведвальнага характару ў вайскова-палітычнай сферы».

«У дачыненні да Паўла Шаройкі распачатая крымінальная справа паводле артыкула 358 КК Беларус і «Шпіянаж» і прынятая пастанова аб ужыванні меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай», - дадалі ў КДБ.

Сцвярджаецца, што ў час правядзення следчых дзеянняў, «атрыманыя пераканаўчыя довады ягонай супрацьпраўнай дзейнасці, якая прычыняе шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі». Падчас ператрусу ў Шаройкі выяўленыя копіі выведвальных данясенняў, накіраваных ім раней у Цэнтр.

«У выніку Шаройка прызнаў, што з'яўляецца супрацоўнікам кадравага апарату вайсковай выведкі, якая працуе пад прыкрыццём, а таксама сваё званне - палкоўнік. Ён таксама пацвердзіў, што каардынацыю ягонай выведвальнай дзейнасці ажыццяўляў супрацоўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Ігар Скварцоў, які дзейнічаў пад прыкрыццём дарадцы амбасады Украіны Беларусі (на сайце МЗС Украіны паказана, што ў пасольстве ён займаў пасаду першага сакратара пасольства Украіны ў Беларусі - заўв. TUT.BY ). За дзейнасць, не сумяшчальную з дыпламатычным статусам, Скварцоў абвешчаны персонай нон-грата», - адзначыў Дзмітрый Пабяржын.

Нагадаем, пра затрыманне ўкраінскага журналіста ў Менску стала вядома 17 лістапада, аб гэты заявіў старшыня Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны Зураб Аласанія. Паводле звестак калегаў, Шаройка быў затрыманы 25 кастрычніка ў Менску. Жонка журналіста таксама не ведае падрабязнасцяў затрымання. У менскай кватэры Шаройкі прайшоў ператрус. Калегі Шаройкі распавялі, што апошнія ягоныя матэрыялы тычыліся перамоваў трохбаковай групы аб Украіне і зніклага ў Гомелі ўкраінца Паўла Грыба.

Як паведаміла жонка Паўла Шаройкі, Алена, затрымалі журналіста супрацоўнікі КДБ Беларусі. Пазней жонка Шаройкі даведалася, што Паўла падазраюць у шпіянажы.

18 лістапада пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім заявіў, што Павал Шаройка знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ Беларусі, да затрыманага пусцілі ўкраінскага консула.

Пасол таксама пацвердзіў, што прычынай затрымання з'яўляецца абвінавачванне ў шпіянажы.

«Пасля затрымання былі названыя прычыны - гэта абвінавачванне ў шпіянажы паводле КК Беларусі. Цяпер ён знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ пад следствам», - заявіў ён.

Хто такі Павел Шаройка?

Павел Шаройка скончыў Львоўскую вышэйшую вайскова-палітычную вучэльню ў спецыяльнасці вайсковага журналістыка.

У 2001 годзе ў Галоўнай управе выведкі Мінабароны Украіны ўпершыню ў практыцы вайсковай выведкі краіны была створана прэс-служба. Яе начальнікам і прэс-сакратаром управы стаў маёр Павел Шаройка. У ГРУ Шаройка працаваў да 2009 года.

У Беларусі Шаройка спачатку ўзначальваў карпункт украінскага агенцтва УНІАН, потым стаў уласным карэспандэнтам «Украінскага радыё» ў Беларусі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках