9 снежня 2023, Субота, 11:37
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя акцыі ў Менску ў красавіку 1991 года падарвалі асновы савецкай улады

9
Масавыя акцыі ў Менску ў красавіку 1991 года падарвалі асновы савецкай улады

Выступленні рабочых тады «зламалі хрыбет» СССР.

На сайце вэб-архіва «Вытокі» з'явіліся невядомыя раней фотаздымкі масавых акцый пратэстаў рабочых у красавіку 1991 года.

На фотаздымках бачныя бел-чырвона-белыя сцягі, паказаны шлях ад Трактарнага завода на Плошчу Леніна. Часта пратэсты красавіка 1991 года называюць чыста эканамічнымі, што не адпавядае рэальнасці. Менавіта падчас гэтых пратэстаў уздымалася пытанне «дэпартызацыі» - ліквідацыі кіроўнай ролі Камуністычнай партыі, якая была канчаткова ліквідаваная ў жніўні 1991 года, пасля няўдалага путчу.

Рабочыя страйкі красавіку 1991 года падарвалі падмурак камуністычнай улады. Са словаў удзельніка падзей Васіля Леўчанкава, «красавіцкія страйкі зламалі хрыбет КПСС».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках