26 красавiка 2024, Пятніца, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэсовец Яўген Баскін выйшаў са следчага ізалятара КДБ

47
Бізнэсовец Яўген Баскін выйшаў са следчага ізалятара КДБ
ЯЎГЕН Баскін
ФОТА: TUT.BY

Паводле інфармацыі СМІ, гендырэктар групы кампаній «Сервалюкс» пагадзіўся кампенсаваць «прычыненую дзяржаве шкоду».

Генерельны дырэктар групы кампаній «Сервалюкс» Яўген Баскін 22 сакавіка выйшаў на волю.

У размове з карэспандэнтам БелаПАН ён адмовіўся паведаміць падрабязнасці свайго вызвалення са следчага ізалятара КДБ.

Паводле інфармацыі kyky.org, бізнэсовец, якога абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, кампенсаваў дзяржаве прычыненую шкоду.

Яўген Баскін стаў другім буйным бізнэсоўцам, абвінавачаным у нявыплаце падаткаў і выпушчаным з ізалятара пасля кампенсацыі шкоды. Тыдзень таму таксама паступіў уладальнік групы кампаній «Біякам» Андрэй Паўлоўскі. У ягоным выпадку сума «шкоды» склала $20 млн. Пасля гэтага яго памілаваў Аляксандр Лукашэнка.

«Сервалюкс» - найбуйнейшы ў Беларусі вытворца мяса птушкі. Прадпрыемства рознапрофільнае: займаецца перапрацоўкай малака, пастаўкамі кармоў, раздробным гандлем - у адным з інтэрв'ю Баскіна нават назвалі «аграрным інтэгратарам».

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках