27 лiстапада 2024, Серада, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск не пусціць спецдакладчыка ААН да палітвязняў

9
Менск не пусціць спецдакладчыка ААН да палітвязняў

Міклашу Харашці па-ранейшаму не дазваляюць прыехаць у Беларусь.

Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай беларускай дыпламатыі МЗС Юрый Амбразевіч 10 лютага на брыфінгу ў Менску.

Пры гэтым ён сказаў, што шэрагу спецдакладчыкаў Рады ААН па правах чалавека будуць высланыя запрашэнні наведаць Беларусь. У прыватнасці, гаворка ідзе пра спецдакладчыка па свабодзе СМІ, свабодзе рэлігіі, свабодзе суддзяў, па гандлі людзьмі і дзіцячай парнаграфіі, па правах мігрантаў, па гвалце ў адносінах да жанчын, піша БелаПАН.

На пытанне журналістаў, чаму не пацвярджаецца запрашэнне для візіту спецдакладчыка па сітуацыі ў Беларусі Рады ААН па правах чалавека Міклаша Харашці, Амбразевіч адказаў: «Мы не лічым, што ён можа ці здольны весці канструктыўны дыялог з урадам Беларусі ў сілу спецыфічных асобасных якасцяў і перадгісторыі пытання (утварэння пасады спецдакладчыка), а таксама таму, што ўтварэнне гэтай пасады ажыццяўлялася без згоды з беларускім урадам».

Амбразевіч назваў няправільным меркаванне аб тым, што дадзеная пасада дае магчымасць беларускаму ўраду весці канструктыўны дыялог з СПЧ. Падобныя пасады, падкрэсліў ён, павінны ўводзіцца толькі на добраахвотнай аснове і па ўзгадненні з урадам краіны. Толькі тады яны змогуць спрыяць паляпшэнню сітуацыі.

Адказваючы на пытанне, чаму да гэтага часу не былі ажыццёўленыя візіты тэматычных дакладчыкаў і вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Наві Пілэй, Амбразевіч паведаміў, што запрашэнні ім былі накіраваныя яшчэ ў 2010 годзе. «Візіты не былі рэалізаваныя, мабыць, з-за пазіцыі ўпраўлення вярхоўнага камісара аб тым, што, калі існуе краінавы дакладчык, візіты іншых дакладчыкаў не патрэбныя», - сказаў ён.

На ўдакладненне пра тое, што вярхоўны камісар па правах чалавека адмовілася ад візіту ў сувязі з тым, што беларускі бок не гарантаваў ёй сустрэчу з палітвязнямі, Амбразевіч заўважыў: «Пытанне аб сустрэчы з імі, магчыма, і было, але чаму беларуская дзяржава павінна ў парушэнне ўласнага заканадаўства ісці на такія дзеянні?».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках