26 лiстапада 2024, aўторак, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Нідзе ў свеце няма такой інфляцыі, як у Беларусі

50
Станіслаў Багданкевіч: Нідзе ў свеце няма такой інфляцыі, як у Беларусі

Улады не могуць перамагчы інфляцыю ўжо 20 гадоў.

Дэвальвацыя - гэта следства, а не прычына праблем у эканоміцы

Такім меркаваннем з "Ежедневником" падзяліўся экс-старшыня Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч, каментуючы ініцыятыву беларускіх бізнэс-асацыяцый узаконіць дэвальвацыю, якая адбылася ў краіне. Нагадаем, з такой ініцыятывай на прэс-канферэнцыі 24 снежня ў Менску выступілі кіраўнікі бізнэс-саюзаў. "Неабходна прызнаць дэвальвацыю 1 студзеня 2015 і вызначыць меры падтрымкі насельніцтва і найбольш прыярытэтных сектараў эканомікі", - падкрэсліла дырэктарка Бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара Куняўскага Жанна Тарасевіч. На думку прадстаўнікоў прадпрымальніцкіх структур, цяперашняя сітуацыя са множнасцю курсаў негатыўна ўплывае на эканамічную сітуацыю ў краіне.

Аднак, са слоў Станіслава Багданкевіча, асноўная праблема крыецца не ў самім факце прызнання дэвальвацыі, а ў яе вытоках.

"Галоўнае пытанне: чаму давялі да такой сітуацыі? Бо дэвальвацыя і інфляцыя - гэта следства, а не прычына праблем у эканоміцы. Я не кажу, што не трэба цяпер аб'яўляць дэвальвацыю. Але не трэба да яе даводзіць", - перакананы Станіслаў Багданкевіч.

З ягоных слоў, найбольш дакладнай пастановай было б правядзенне дэвальвацыі ў складзе сістэмных рэформаў, каб дэвальвацыя лячыла эканоміку.

"Напрыклад, пры стварэнні новай мадэлі эканомікі, адным з пунктаў, скажам, дзесятым, было б правядзенне дэвальвацыі нацыянальнай валюты. Таксама трэба прыняць праграму стрымлівання інфляцыі. У свеце няма такой інфляцыі, як у нас. Мы яе не можам перамагчы 20 гадоў. Таксама не развязваецца праблема высокіх адсоткавых ставак крэдытаў. Адсоткавая стаўка больш за 10% губіць эканоміку. Усё гэта трэба развязаць у комплексе і адной з мер гэтай праграмы была дэвальвацыя. Цяпер бізнэс прапануе аб'явіць дэвальвацыю. Можна і абвясціць. Але яна не развязвае праблему неэфектыўнасці эканомікі", - перакананы Станіслаў Багданкевіч.

Пры гэтым ён прызнае, што не бачыць сэнсу непрызнання дэвальвацыі, якая ўжо фактычна адбылася ў снежні.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках